Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Хамайда: «Мы памятаем нашых Дзядоў»


Барыс Хамайда
Барыс Хамайда

З плякатам такога зьместу найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр і распаўсюднік незалежнай прэсы выйшаў сёньня ў цэнтар гораду, да так званага «сіняга дому» — дому № 28 па вуліцы Леніна.

Плякат спадар Хамайда разьмясьціў побач са сваім столікам, дзе зазвычай раскладзеныя газэты «Наша Ніва» і нумары часопіса «ARCHE». Некалькі міліцыянтаў моўчкі прайшлі міма і ніяк не адрэагавалі, апавёў Свабодзе віцебскі апазыцыянэр:

«Падобна, яны ўжо зьмірыліся з тым, што я буду выходзіць сюды зноў і зноў, нягледзячы на абвінавачаньні ў незаконным пікетаваньні, суды і штрафы. Я „адваяваў“ гэтае месца, ігнаруючы ўсё забароны, і, мабыць, міліцыя лічыць за лепшае мяне не чапаць. Усё-ткі гэта самы цэнтар Віцебску, тут заўжды шмат мінакоў. І калі мяне затрымліваюць, усім ясна, за што — бо ў мяне тут і бел-чырвона-белы сьцяжок, і бел-чырвона-белы парасон, і стужкі, і вышытая малітва „Ойча наш“. І размаўляю я па-беларуску»...

Надпіс чырвоным па белым «Мы памятаем сваіх Дзядоў» таксама адрасаваны ўсім беларусам, якія павінны шанаваць сваіх продкаў і народныя традыцыі, кажа Барыс Хамайда. Таму ён і выйшаў зь ім менавіта сёньня, напярэдадні Дзядоў, калі прынята адведваць магілы бацькоў і блізкіх людзей, — каб нагадаць пра гэты абавязак. Сёй-той зь мінакоў спыняўся, распытваў, да чаго гэткі плякат, але большасьці й так усё было зразумела.

Штогод спадар Хамайда разам зь сябрамі і аднадумцамі наведвае могілкі, дзе пахаваныя віцебскія актывісты, якія ўжо сышлі ў нябыт — Уладзімер Плешчанка, Алена Залеская, Аляксандар Мудрычэнка, Сяргей Цярэнцьеў ды іншыя. Сёлетнія Дзяды ня будуць выключэньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG