Кіраўнік цэнтру барацьбы з кібэрзлачыннасьцю эўрапейскага падразьдзяленьня Інтэрполу Троэлс Эртынг заявіў, што ў сьвеце існуе каля сотні зламысьнікаў-злодзеяў, якія займаюцца глябальнай кібэрзлачыннасьцю, большасьць зь якіх сканцэнтраваная ў рускамоўным сьвеце.
Выступаючы на Бі-бі-сі 10 кастрычніка, Эртынг сказаў, што праваахоўнікі павінны сачыць за «даволі абмежаванай групай добрых праграмістаў». Паводле яго, злачынцамі рухае сквапнасьць і жаданьне прыбытку, і яны вырабляюць шкодныя праграмы з хуткасьцю, за якой цяжка пасьпяваць.
Ён апісаў, як рускамоўныя злачынныя групоўкі ствараюць і тэстуюць, а затым прадаюць шкодныя праграмы на інтэрнэт-форумах. Эртынг падкрэсьліў, што адносіны яго арганізацыі з расейскімі праваахоўнымі органамі паляпшаецца.
Ён паведаміў, што ў апошні час зьдзейсьніў паездку ў Расею для абмеркаваньня чатырох выпадкаў кібэрзлачынстваў, і выказаў надзею, што за гэтым усьлед адбудуцца арышты і турэмнае зьняволеньне злачынцаў.
Самае папулярнае
1