Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адкінула прапанову Лукашэнкі ўвесьці міратворчыя сілы


«Ніякіх міратворчых войскаў ва Ўкраіну ўводзіць ня трэба, — заявіў дырэктар інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс.

«Трэба, каб Расейская Фэдэрацыя і тэрарысты выконвалі „менскія дамоўленасьці“ пра спыненьне агню і абмен закладнікамі.. Расейская Фэдэрацыя мусіць вывесьці свае войскі з тэрыторыі Ўкраіны. Аніякіх міратворчых войскаў ва Ўкраіне ня трэба. Мы здольныя самі навесьці парадак на сваёй зямлі, калі яе пакінуць замежныя войскі», — адзначыў Перабійніс.

Заяву прадстаўніка МЗС цытуе агенцтва РБК-Украіна.

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію каналу «Эўраньюс» заявіў, што гатовы аказаць міратворчую дапамогу ў вырашэньні расейска-ўкраінскага канфлікту.

«Калі трэба — а гэта для мяне вельмі небясьпечная і страшная рэч, — калі ёсьць недавер Расеі да Захаду і Захаду да Расеі, Амэрыкі да Расеі і Расеі да Амэрыкі, і ёсьць недавер ваюючых бакоў, то я гатовы быў бы выкарыстоўваць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб разьвесьці канфліктуючыя бакі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG