Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Вусаў: «Міратворчая місія — трупы і гора для беларускіх сем’яў»


Павал Вусаў
Павал Вусаў

«Аляксандру Лукашэнку трэба было б некалькі разоў падумаць, перад тым як рабіць такую заяву. Варта ўлічваць, што падчас міратворчых місіяў гіне вялікая колькасьць міратворцаў», — сьцьвярджае палітоляг Павал Вусаў, камэнтуючы заяву Аляксандра Лукашэнкі пра гатовасьць паслаць ва Ўкраіну беларускую міратворчую місію.

«Высланьне беларускіх міратворцаў будзе зьвязанае зь вялікімі ахвярамі. Сэпаратысты не жадаюць прыпыняць агонь, Расея іх падтрымлівае, і збройны канфлікт працягваецца. Калі беларусы пашлюць ва Ўкраіну міратворцаў, яны атрымаюць шматлікія трупы і гора для беларускіх сем’яў. Трэба ўлічваць, што падчас міратворчых місіяў гіне вялікая колькасьць міратворцаў. Таму Лукашэнку трэба было б некалькі разоў падумаць, перад тым як рабіць такую заяву», — падсумаваў Павал Вусаў.

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію каналу «Эўраньюс» заявіў, што гатовы аказаць міратворчую дапамогу ў вырашэньні расейска-ўкраінскага канфлікту.

Паводле Паўла Вусава, заява Аляксандра Лукашэнкі — гэта папулізм, простае жаданьне прадэманстраваць Захаду, што Беларусь гатовая ўдзельнічаць як актыўны гулец у канфлікце ва Ўкраіне.

«Калі трэба — а гэта для мяне вельмі небясьпечная і страшная рэч, — калі ёсьць недавер Расеі да Захаду і Захаду да Расеі, Амэрыкі да Расеі і Расеі да Амэрыкі, і ёсьць недавер ваюючых бакоў, то я гатовы быў бы выкарыстоўваць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб разьвесьці канфліктуючыя бакі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG