Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч дамогся дазволу на занятак фізкультурай без турэмнай робы


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Жонка Статкевіча Марына Адамовіч з ягонага тэлефанаваньня даведалася, што перамогай скончылася змаганьне мужа з турэмшчыкамі наконт таго, як быць апранутым падчас заняткаў фізкультурай.

Раней палітвязьню забаранілі займацца фізкультурай, зьняўшы турэмную робу, ды зрабілі заўвагу, якая магла скончыцца пакараньнем. Мікалай Статкевіч з гэтым не пагадзіўся і дамогся адмены незаконнага абмежаваньня.

«Ён напісаў заяву з 6 пунктаў, у тым ліку з патрабаваньнем растлумачыць яму, якая і калі можа быць форма вопраткі. І вось паведаміў, што пытаньне вырашылася. Далі дазвол. А дакладней, вярнулі былы парадак, калі дазвалялі займацца фізкультурай без турэмнай робы. Гэтак было раней і для іншых, але вось адносна яго чамусьці ўвялі былі абмежаваньне. Ня ведалі, за што ўжо зачапіцца».

Нядаўна Мікалая Статкевіча ды іншых вязьняў магілёўскай турмы наведаў назіраючы пракурор. Паводле зьвестак Марыны Адамовіч, пракурор знайшоў, што «Статкевіч у турме выглядае добра». Жонцы палітвязьня невядома пра тое, каб муж на нешта скардзіўся пракурору.

«Ён заўсёды ў гумары, энэргетычна вельмі моцны і калі тэлефануе, гэта адчуваецца. Паводле настрою, духу ў яго ўсё ў парадку, ва ўсякім разе», — кажа Марына Адамовіч пра Мікалая Статкевіча.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня, зь якіх адбыў ужо 3 гады і 9 месяцаў. Віны ў арганізацыі масавых забурэньняў на дзень выбараў 19 сьнежня 2010 году Статкевіч не прызнае і адмаўляецца падаваць прашэньне аб памілаваньні. Трымаюць палітвязьня ў крытай магілёўскай турме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG