Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына.
Аднак гэтая дата прыпадае на пятніцу, таму выбары павінны прайсьці не пазьней за 15 лістапада, бо гэта апошняя нядзеля, якая ўкладваецца ў адведзеныя заканадаўствам тэрміны.
«Неабходны тэхналягічны пэрыяд для падрыхтоўкі выбараў — трохмесячны. Расьцягваць больш чым на тры месяцы яго немэтазгодна. Я думаю, калі мы гаворым пра выбары 15 лістапада, то, натуральна, гаворка ідзе пра пазачарговую сэсію парлямэнту — пра летнюю — для прызначэньня даты выбараў прэзыдэнта ў 2015 годзе», — цытуе БЕЛТА Ярмошыну.
Пасьля мінулых прэзыдэнцкіх выбараў шэраг кандыдатаў у прэзыдэнты трапілі пад крымінальны перасьлед, дагэтуль за кратамі застаецца былы кандыдат у прэзыдэнты, палітвязень Мікалай Статкевіч.