Прадстаўнікі ААН заявілі, што за час баявых дзеяньняў на Данбасе загінулі больш за 3600 чалавек. Тым часам, нягледзячы на перамір'е, працягваюцца баі за Данецкі аэрапорт. Навіны беларускіх палітвязьняў: Мікалай Статкевіч пералічаў харчы, якія ніколі не прадаюць ў турэмнай краме. Форма адзеньня вязьняў у калёніі, дзе трымаюць Эдуарда Лобава, з халадамі не зьмянілася. Чым турэмны "люкс" горшы за звычайныя камэры – досьвед праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Якія рэдкія беларускія кнігі можна адшукаць на гэтак званым блышыным рынку? Рэпартаж з Магілёву. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Аўдыё
-
18:00, 30 кастрычнік 2017
Ці павінна беларуская мова быць адзінай дзяржаўнай?
-
18:00, 14 жнівень 2017
Справа Фядыніча
-
18:00, 17 ліпень 2017
Ці можна верыць уладзе, калі яна гаворыць па-беларуску?
-
22:00, 11 верасень 2016
11 верасьня : карціна выбарчага дня
-
18:04, 30 сакавік 2016
Бывай, апошні народны