Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве і Брусэлі адначасова ратыфікуюць асацыяцыю Ўкраіны і Эўразьвязу


Ukraine – Trident, gerb
Ukraine – Trident, gerb

Эўрапарлямэнт у аўторак разам з Вярхоўнай Радай Украіны сынхронна ратыфікуюць Пагадненьне аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўразьвязам.

І хоць ўкараненьне Зоны свабоднага гандлю адклалі на год, эўрадэпутаты спадзяюцца, што іх «пераканаўчая і глыбока сымбалічная падтрымка гэтага пагадненьня надасьць сіл ўраду, які павінен скарыстацца апошнім шанцам» для ператварэньня Ўкраіны на эўрапейскі лад.

Пераважная большасьць эўрапейскіх парлямэнтарыяў настроена на салідарнасьць з Украінай, таму будзе галасаваць «за», — камэнтуюць у Эўрапарлямэнце. Хоць у дэбатах, якія заплянаваныя перад галасаваньнем, безумоўна, будуць гучаць і скептычныя галасы крайне правых або левых палітыкаў з дзяржаў ЭЗ.

Як адзначае дакладчык па пытаньнях Украіны, польскі дэпутат ад групы «народнікаў» Яцэк Сарыюш-Вольскі «шуму гэтыя палітычныя сілы падымаюць шмат, аднак, на вынік галасаваньняў гэта вялікага ўплыву не мае».

У мінулую пятніцу ў Брусэлі адбылася сустрэча эўракамісара па гандлі Карла дэ Гухта, міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна і міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксея Улюкаева. Яны дамовіліся да канца 2015 адкласьці часовае прымяненьне часткі аб зоне свабоднага гандлю Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і ЭЗ, якое б тычылася абодвух бакоў. Палітычнай частцы Пагадненьня аб асацыяцыі гэтае рашэньне ня тычыцца. Узамен ЭЗ вырашыў працягнуць тэрмін дзеяньня аднабаковых гандлёвых прэфэрэнцый для Ўкраіны да канца 2015 года.

Вярхоўная Рада Украіны ў аўторак мае намер ратыфікаваць тэкст пагадненьня аб асацыяцыі Украіны з Эўрапейскім Зьвязам. Учора дакумэнт ўнёс у парлямэнт прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Ні адна кропка, ні адна коска, ні адно слова з ўзгодненага, парафіраванага і падпісанага мною 27 чэрвеня пагадненьня не мяняецца», — заявіў у панядзелак Парашэнка.

Рашэньне ранейшага ўкраінскага ўраду пад кіраўніцтвам Мікалая Азарава прыпыніць восеньню мінулага года падрыхтоўку да падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ прывяло да масавых антыўрадавых выступаў ва Ўкраіне, якія сталі вядомыя як «Эўрамайдан» і зьмене ўлады ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG