Паводле справаздачы аб дасьледаваньні, апублікаванага ў часопісе Nature, лекі аказваюцца эфэктыўнымі нават на пяты дзень пасьля заражэньня, калі сымптомы хваробы ўжо выявіліся ў вострай форме.
Пры гэтым эфэктыўнасьць Zmapp на людзях яшчэ трэба даказаць.
На дадзены момант лекі апрабавалі сем хворых на гемарагічную ліхаманку, двое зь якіх памерлі.
Як і ў выпадку з канадзкім экспэрымэнтальным прэпаратам KTM-Ebola, выпуск Zmapp абмежаваўся некалькімі дозамі.
СААЗ на канфэрэнцыі ў чацьвер паведаміла, што сьмяротным вірусам могуць заразіцца больш за 20 тысяч чалавек.
Амэрыканскі экспэрымэнтальны прэпарат Zmapp, створаны для лекаваньня ліхаманкі Эбола, прайшоў тэставаньне на малпах, прадэманстраваўшы стоадсоткавую эфэктыўнасьць.
Самае папулярнае
1