Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША: Расея вядзе наўпроставы контранаступ на Данбасе


Паведамленьні з Данбасу сьведчаць, што Расея вядзе наўпроставы контранаступ у Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Псакі.

«Былі паведамленьні аб дадатковых калёнах расейскіх танкаў, пра ракетныя абстрэлы і бронетэхніку, якія кідаюць супраць грамадзян у паўднёва-усходняй Украіне. Мы таксама бачылі паведамленьні аб абстрэле сэпаратыстамі жылых раёнаў у прыбярэжных гарадах паміж мяжой (з Расеяй) і Марыўпалем. Мы бачылі паведамленьні аб цяжкіх баях і абстрэлах у раёне гораду і аэрапорту ў Данецку. Гэтыя ўварваньні паказваюць на наўпроставы расейскі контранаступ, які вядзецца ў Данецкай і Луганскай абласцях», — адзначыла Псакі.

Паводле Псакі, Вашынгтон занепакоены нежаданьнем Масквы казаць праўду ў той час, як расейскія вайскоўцы ўжо паглыбіліся на 50 кілямэтраў на ўкраінскую тэрыторыю.

Раней у сераду канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель выказала меркаваньне, што Масква павінна даць тлумачэньні ў сувязі з новымі паведамленьнямі пра ўварваньне расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыю Ўкраіны.

Паводле прэс-сакратара канцлера Штэфі Зібэрта, у тэлефоннай размове з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным Мэркель падкрэсьліла, што менавіта Расея павінна, у першую чаргу, спрыяць дээскаляцыі канфлікту і кантраляваць свае межы.

Заявы заходніх лідэраў прагучалі пасьля таго, як у сераду ўкраінскія ўлады паведамілі пра ўварваньне расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі ў раёне гораду Новаазоўск.

Сытуацыя ў раёне Новаазоўску на поўдні Данецкай вобласьці застаецца напружанай. У СНБА заяўляюць, што сілы АТА кантралююць горад. Але баевікі паведамляюць, што ўжо ўвайшлі ў Новаазоўск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG