Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сатана» яшчэ ідзе ў Расею з Украіны


Значная частка расейскіх вайсковых верталётаў мае ўкраінскія рухавікі.
Значная частка расейскіх вайсковых верталётаў мае ўкраінскія рухавікі.

Нягледзячы на афіцыйную ўрадавую забарону, Украіна па-ранейшаму пастаўляе ў Расею вайсковую прадукцыю, піша амэрыканскае выданьне The Washington Post.

У чэрвені прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выдаў распараджэньне прыпыніць вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расеяй, а на мінулым тыдні ўкраінскі парлямэнт прыняў адмысловы закон. Аднак на практыцы гэта пакуль ня мела сур’ёзных наступстваў. Кіраўніцтва ўкраінскіх заводаў, што пастаўляюць вайсковую прадукцыю ў Расею, цьвердзіць, што не атрымоўвала афіцыйных загадаў спыніць пастаўкі. Паводле гэтых людзей, калі пастаўкі спыняцца, то гэта прывядзе да абвалу эканомікі ў цэлых рэгіёнах Украіны.

«Мы залежым ад Расеі, — цытуе The Washington Post Анатоля Малыша, прэсавага сакратара прадпрыемства «Мотор-Січ» з Запарожжа. Паводле Малыша, кіеўскае кіраўніцтва «думае, што нацыянальныя інтарэсы важнейшыя за эканоміку. Але хай пагутараць зь людзьмі, якія жывуць бяз працы. Мы таксама патрыёты».

«Мотор-Січ» пастаўляе ў Расею рухавікі для верталётаў. Сярод іншых важных для Расеі ўкраінскіх вытворцаў — завод «Южмаш» ў Днепрапятроўску, дзе вырабляецца міжкантынэнтальная балістычная ракета РС-20ст «Ваявода» («Сатана» паводле клясыфікацыі НАТО), а таксама «Заря-Машпроект» у Мікалаеве, дзе робяць газатурбінныя рухавікі для расейскіх ваенных караблёў.

The Washington Post піша са спасылкай на ананімнага прадстаўніка «Южмашу», што аб’ем вытворчасьці на прадпрыемстве зьменшыўся, бо няма новых расейскіх кантрактаў. Прадпрыемства скараціла заробкі і перайшло на трохдзённы працоўны тыдзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG