Ці трэба музыкам удзельнічаць у палітыцы? Чакаем вашых адказаў на Вэлкомаўскі нумар 651 42 04 ад 20 да 21 гадзіны, а таксама ў любы час на менскі аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio. З госьцем «Свабоды» вядомым расейскім публіцыстам і музычным крытыкам Арцёміем Троіцкім пагаворым пра масткоў на барыкадах, беларускіх музыкаў у Расеі і пра тое, дзе горш з дэмакратыяй — у Беларусі ці Расеі. Яшчэ адзін госьць Свабоды — Генік Лойка ў жывым эфіры раскажа пра тое, як негвалтоўны супраціў дапамагае змагацца і перамагаць. Таксама вас чакае: Рэакцыя Сяргея Міхалка на порна-скандал у эфіры БелМузТВ. «Краіна Беларусь» Уладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча цяпер па-ангельску і па-расейску. Якія мовы перавыданьня наступныя? Ці застанецца Вольга Класкоўская ў швэдзкай турме? Вынікі сёньняшняга судовага паседжаньня. Рэпартаж з затопленых вёсак Жыткавіцкага раёну. Чакаю вашых прапановаў і камэнтароў. Пішыце мне ў Фэйсбук — Hanna Sous.
Аўдыё
-
18:00, 30 кастрычнік 2017
Ці павінна беларуская мова быць адзінай дзяржаўнай?
-
18:00, 14 жнівень 2017
Справа Фядыніча
-
18:00, 17 ліпень 2017
Ці можна верыць уладзе, калі яна гаворыць па-беларуску?
-
22:00, 11 верасень 2016
11 верасьня : карціна выбарчага дня
-
18:04, 30 сакавік 2016
Бывай, апошні народны