Аўстра-вугорскія войскі 28 ліпеня 1914 уварваліся ў Сэрбію і адкрылі вагонь. Так пачалася Першая сусьветная вайна. Падчас гэтай вайны загінулі больш за 16 мільёнаў вайскоўцаў і мірных жыхароў. І праз сто гадоў фатаграфіі з гэтай вайны нясуць на сабе адбітак разбуральнай моцы і непазьбежнасьці пакут на вайне. У фотагалерэі Радыё Свабода сабраныя фатаграфіі, якія былі толькі нядаўна выяўленыя і апублікаваныя.
Першая сусьветная: сцэны жыцьця і сьмерці
![Нямецкія салдаты ідуць да акопа францускіх салдатаў і прапануюць ім здацца.](https://gdb.rferl.org/15691b4e-6c15-4e54-94b4-59d566d33b72_cx0_cy13_cw0_w1024_q10_r1_s.jpg)
1
Нямецкія салдаты ідуць да акопа францускіх салдатаў і прапануюць ім здацца.
![Францускія салдаты вядуць агонь з кулямёта. Дата і месца здымак невядомыя.](https://gdb.rferl.org/e43acda8-cf48-4668-9dfb-a20d25a829d6_w1024_q10_s.jpg)
2
Францускія салдаты вядуць агонь з кулямёта. Дата і месца здымак невядомыя.
![Салдаты роварнага аддзелу францускай арміі на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі 22 верасьня 1915 г.](https://gdb.rferl.org/84918fa3-c574-41d5-8195-96854b3a2bb9_cx0_cy6_cw0_w1024_q10_r1_s.jpg)
3
Салдаты роварнага аддзелу францускай арміі на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі 22 верасьня 1915 г.
![Момант газавай атакі, праведзенай нямецкай арміяй. Фота зробленае з рускага самалёта ў 1916 годзе.](https://gdb.rferl.org/db9d45f6-f55a-4279-8758-57585dee68f5_cx0_cy6_cw0_w1024_q10_r1_s.jpg)
4
Момант газавай атакі, праведзенай нямецкай арміяй. Фота зробленае з рускага самалёта ў 1916 годзе.
![Салдаты ўдарнага аддзелу "Ардзіці" італьянскай арміі ў супрацьгазах.](https://gdb.rferl.org/d94744f4-5e28-45e1-9f4c-f5c08a772697_w1024_q10_s.jpg)
5
Салдаты ўдарнага аддзелу "Ардзіці" італьянскай арміі ў супрацьгазах.
![Салдаты францускай арміі валакуць гармату на другую пазыцыю на ўчастку фронту ў сваёй краіне. Дата здымку невядомая.](https://gdb.rferl.org/0f0c8feb-64ec-4114-93ca-fd8a7737bb2a_w1024_q10_s.jpg)
6
Салдаты францускай арміі валакуць гармату на другую пазыцыю на ўчастку фронту ў сваёй краіне. Дата здымку невядомая.
![Салдаты францускай арміі ў акопе на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі.](https://gdb.rferl.org/2eada27f-76da-46b1-88e1-84f14546c763_w1024_q10_s.jpg)
7
Салдаты францускай арміі ў акопе на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі.
![Кароль Сэрбіі Пётар Першы (справа) ў момант адступленьня пасьля ўваходу войскаў на чале з арміяй Германіі, лістапад 1915 г.](https://gdb.rferl.org/e277ece7-4197-4e6e-9ee1-1f437e3ba0e8_w1024_q10_s.jpg)
8
Кароль Сэрбіі Пётар Першы (справа) ў момант адступленьня пасьля ўваходу войскаў на чале з арміяй Германіі, лістапад 1915 г.
![Нямецкія салдаты, якія трапілі ў палон пасьля Бітвы пры Вердэне. Іх абшукваюць францускія жаўнеры.](https://gdb.rferl.org/fc0a3f12-b4cb-40ac-a033-aa97e059722a_w1024_q10_s.jpg)
9
Нямецкія салдаты, якія трапілі ў палон пасьля Бітвы пры Вердэне. Іх абшукваюць францускія жаўнеры.
![Сьвятар вядзе службу для салдатаў францускай арміі на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі.](https://gdb.rferl.org/dcace453-636d-4bc1-abb7-9be6b80aeeb9_w1024_q10_s.jpg)
10
Сьвятар вядзе службу для салдатаў францускай арміі на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі.
![На пазыцыі брытанскага аддзелу пасьля газавай атакі з боку нямецкай арміі 19 ліпеня 1916 г.](https://gdb.rferl.org/0d4fac69-fd21-4302-a82b-bd045c452379_w1024_q10_s.jpg)
11
На пазыцыі брытанскага аддзелу пасьля газавай атакі з боку нямецкай арміі 19 ліпеня 1916 г.
![Санітарная машына "Форд" амэрыканскай вытворчасьці ў разбуранай вёсцы ў Бэльгіі, верасень 1918 г.](https://gdb.rferl.org/cb9dc8b1-751c-4ff3-8903-90bcd6621083_w1024_q10_s.jpg)
12
Санітарная машына "Форд" амэрыканскай вытворчасьці ў разбуранай вёсцы ў Бэльгіі, верасень 1918 г.
![Руская пяхота](https://gdb.rferl.org/062c44fe-6c6f-4bfe-a34b-55012e30f14d_w1024_q10_s.jpg)
13
Руская пяхота
![Францускія жаўнеры зьбіраюць целы сваіх загінулых паплечнікаў, 1 кастрычніка 1917 г.](https://gdb.rferl.org/131645fe-6121-46c8-a1b1-6e7b55b43490_w1024_q10_s.jpg)
14
Францускія жаўнеры зьбіраюць целы сваіх загінулых паплечнікаў, 1 кастрычніка 1917 г.
![Салдаты францускай арміі прымаюць абед на ўчастку фронту на поўначы краіны.](https://gdb.rferl.org/f35dce95-7ec3-43fe-a8f1-7e51a4498381_w1024_q10_s.jpg)
15
Салдаты францускай арміі прымаюць абед на ўчастку фронту на поўначы краіны.
![У цэнтры - сабака, запрэжаны ў павозку, цягне кулямёт бэльгійскай вытворчасьці. Участак фронту на поўначы Францыі.](https://gdb.rferl.org/2141101a-c372-4f71-b6d2-60190f475775_cx0_cy6_cw0_w1024_q10_r1_s.jpg)
16
У цэнтры - сабака, запрэжаны ў павозку, цягне кулямёт бэльгійскай вытворчасьці. Участак фронту на поўначы Францыі.
![Афіцэр францускай арміі стаіць ля магілаў салдатаў. 19 сьнежня 1916 г.](https://gdb.rferl.org/fc9b8e8a-5d5f-4b29-9158-b06012c1be6e_w1024_q10_s.jpg)
17
Афіцэр францускай арміі стаіць ля магілаў салдатаў. 19 сьнежня 1916 г.