Прэзыдэнт Пятро Парашэнка наведаў Першую апэратыўную брыгаду Нацыянальнай гвардыі ў навучальным цэнтры «Новыя Петраўцы» пад Кіевам. Ён азнаёміўся з сучаснымі ўзорамі ўзбраеньня і ваеннай тэхнікі, якія адправяць у зону АТА. У прыватнасьці, агледзеў снайпэрскія комплексы, узбраеньне артылерыі. За кароткі час нам удалося стварыць новыя ўзброеныя сілы, падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.