Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавіцкага прадпрымальніка аштрафавалі за мітынг пратэсту

Прадпрымальнік Мікола Чарнавус з плякатам на баранавіцкім рынку
1/10 Прадпрымальнік Мікола Чарнавус з плякатам на баранавіцкім рынку
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі
Разьвітальны верш на зачыненым ралеце
2/10 Разьвітальны верш на зачыненым ралеце
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі
Сход гандляроў на «Цэнтральным» рынку выбірае ініцыятыўную групу, якая паедзе ў Менск
3/10 Сход гандляроў на «Цэнтральным» рынку выбірае ініцыятыўную групу, якая паедзе ў Менск
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі
Прадпрымальнікі ідуць да Баранавіцкага гарвыканкаму
4/10 Прадпрымальнікі ідуць да Баранавіцкага гарвыканкаму
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі
5/10

Прадпрымальнікі ў залі сходаў гарвыканкаму
6/10 Прадпрымальнікі ў залі сходаў гарвыканкаму
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі
Галасуюць за рэзалюцыю
7/10 Галасуюць за рэзалюцыю
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі
Мікола Чарнавус: «Чыноўнікі да нас ня выйшлі»
8/10 Мікола Чарнавус: «Чыноўнікі да нас ня выйшлі»
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі
Кірмаш «Палескі» ў Баранавічах таксама страйкуе
9/10 Кірмаш «Палескі» ў Баранавічах таксама страйкуе
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі
Зачыненыя ралеты на «Палескім» кірмашы
10/10 Зачыненыя ралеты на «Палескім» кірмашы
Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі страйк. Асноўныя рэчавыя рынкі 1 ліпеня не працавалі. Каля 300 гандляроў прыйшлі ў гарвыканкам выказаць свае прэтэнзіі, але чыноўнікі да іх ня выйшлі
Previous slide
Next slide

Суд у Баранавічах аштрафаваў актывіста прадпрымальніцкага руху Мікалая Чарнавуса на 4,5 млн рублёў. Чарнавуса прызналі вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.

Чарнавус абскардзіць рашэньне суду.

На судовым паседжаньні прадпрымальнік заявіў адвод судзьдзі з прычыны недаверу. Аднак адвод ня быў прыняты.

Суд апытаў сьведку — дырэктара цэнтральнага кааператыўнага рынку Баранавічаў.

«Яго паказаньні не супярэчылі маім, і ўсё гаварыла пра тое, што я не зьяўляўся арганізатарам таго мерапрыемства, у якім мяне абвінавацілі. Але судзьдзя вырашыў інакш», — заявіў прадпрымальнік у інтэрвію БелаПАН.

Мікола Чарнавус у залі суду
Мікола Чарнавус у залі суду

1 ліпеня каля 300 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Баранавічаў, прыпынілі працу на знак пратэсту супраць уступленьня ў сілу ўказу прэзыдэнта № 222, які істотна ўскладняе іхную працу. Людзі сабраліся на цэнтральным каапэратыўным рынку Баранавічаў, а затым скіраваліся ў гарвыканкам, каб абмеркаваць з чыноўнікамі праблемы, зьвязаныя з увядзеньнем указу. У гарвыканкаме ім заявілі, што нікога з кіраўніцтва няма на месцы, аднак прадпрымальнікам удалося трапіць у актавую залю. Там яны зладзілі сход, па выніках якога прынялі рэзалюцыю на імя кіраўніка дзяржавы.

Чарнавуса затрымалі 2 ліпеня. У міліцыі прадпрымальніку, які зьяўляецца інвалідам II групы, стала блага. Ён неаднаразова прасіў пра мэдычную дапамогу, але ягоныя просьбы ігнараваліся.

Пасьля складаньня пратаколу прадпрымальніка адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе ў яго рэзка падняўся ціск. Машына «хуткай дапамогі» адвезла Чарнавуса з пастарунка ў шпіталь.

«Калі не пакараеш - уся Беларусь разбэсьціцца»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:41 0:00

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG