Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: Магілёў перажыў небывалую навальніцу


Паваленая елка насупраць абласной управы КДБ
Паваленая елка насупраць абласной управы КДБ

Магілёў перажыў навальніцу, якой старажылы ня памятаюць. Шквалісты вецер, пры парывах да 16 мэтраў за сэкунду, з праліўным дажджом абрынуўся на горад блізу 21 гадзіны. Непагадзь лютавала ня больш за гадзіну. За гэты час павыварочвала з каранямі нямала дрэваў, пазносіла бальконныя рамы. У некаторых месцах галоўныя гарадзкія магістралі апынуліся затопленымі. Утварыліся аўтамабільныя коркі.

На раніцу навальніца цалкам сунялася. Горад пакрысе вяртаецца да звыклага свайго жыцьця. Камунальнікі прыбіраюць дрэвы, якія не ўстаялі перад навальніцаў. На вуліцах процьма абламанага гальля.

Паводле зьвестак абласнога ўпраўленьня Міністэрства надзвычайных сытуацыяў у рэгіёне без электрычнасьці непагадзь пакінула 120 паселішчаў і больш за дзясятак сельскагаспадарчых аб’ектаў.​

Дрэвам абваліла агараджу, ля дома ў цэнтры гораду
Дрэвам абваліла агараджу, ля дома ў цэнтры гораду

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG