У Кіеве на 79-м годзе жыцьця памёр кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Уладзімір. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Маскоўскага патрыярхату.
У канцы чэрвеня ў мітрапаліта Уладзіміра адкрыўся ўнутраны крывацёк. Паведамлялася, што яго стан стабільна цяжкі, праз тыдзень ён пагоршыўся.
Уладзімір кіраваў украінскай царквой з мая 1992 года. Да гэтага на працягу пяці гадоў ён быў кіраўніком справаў Маскоўскай Патрыярхіі.