У горадзе Славянску Данецкай вобласьці, які стаў фарпостам узброеных прарасейскіх сэпаратыстаў, на дне возера вадалаз знайшоў сотні целаў баевікоў.
«Страты тэрарыстаў у Славянску настолькі вялікія, што яны ня ведаюць, куды падзець целы забітых», — паведаміў у інтэрвію 5 каналу выканаўца абавязкаў начальніка галоўнага ўпраўленьня па працы з асабовым складам Узброеных сіл Украіны Аляксандар Размазьнін.
Раней СМІ паведамлялі пра перапоўненыя мясцовыя моргі, сьвежыя магілы ў лесапалосах, а таксама пра масавы вываз трунаў з баевікамі ў Расею. Цяпер знойдзена масавае пахаваньне на дне возера.
«У Славянску вадалаз, абсьледуючы возера, наткнуўся на некалькі сотняў трупаў. Гэта непахаваныя сыны расійскай „айчыны“. Вось такім чынам яны хаваюць тых баевікоў. Гэта нікому не вядомыя брацкія магілы, што запаўняюцца баявікамі з Расеі, якія будуць лічыцца тымі, хто прапаў бязь вестак», — адзначыў Аляксандар Размазьнін.
Пахаваньне баевікоў пры дарозе: