Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дынэр: Гульня паміж Беларусьсю і Эўразьвязам пачалася


Ганна Дынэр
Ганна Дынэр
Магчымую рэакцыю Захаду на вызваленьне Алеся Бяляцкага мы папрасілі пракамэнтаваць аналітыка Польскага інстытуту міжнародных справаў Ганну Марыю Дынэр. Зь ёй гутарыў Юры Дракахруст.

— Ганна, на ваш погляд, якіх крокаў Захаду можна чакаць у адказ на вызваленьне Бяляцкага?

— Я ня думаю, што гэта стане пачаткам пацяпленьня адносінаў. Але гэта будзе ўспрынята як добры крок у правільным кірунку, у кірунку дыялёгу. Я нагадаю, што апошнім часам прайшлі кансультацыі паміж МЗС Польшчы і Беларусі ў Менску і ў Варшаве. Палітвязьні былі адным зь сюжэтаў гэтых перамоваў, і польскі бок, як заўжды, настойваў на тым, што беларускія ўлады павінны вызваліць гэтых людзей. Алесь Бяляцкі быў самым яскравым прыкладам палітвязьня, акрамя, можа быць, Міколы Статкевіча.

— Калі я правільна вас зразумеў, за вызваленьне Бяляцкага Лукашэнку паляпаюць па плячы і скажуць, што ён малайчына. Ніякіх іншых зьменаў не адбудзецца.

— Мне здаецца, што пакуль не. Я спадзяюся, што Бяляцкі ня будзе апошнім, што з-за кратаў выйдуць і іншыя палітвязьні. Я ня ведаю дакладна пра хаду перамоваў, можа, беларускі прэзыдэнт нешта і атрымае ад свайго кроку. Але вядома, што пазыцыя ЭЗ палягае ў тым, што вызваленыя павінны быць усе палітвязьні, каб у адносінах наступіла адліга.

— Як вы тлумачыце лёгіку паводзінаў бакоў? Лукашэнка ведае, што ўмовай паляпшэньня адносінаў зьяўляецца вызваленьне ўсіх палітвязьняў. Ён вызваляе аднаго, што не набліжае яго да дасягненьня гэтай мэты. Магчыма, ён кіруецца лёгікай «так за так»: ён робіць «так», вызваляючы Бяляцкага, і чакае сустрэчнага «так» ад ЭЗ.

Зь іншага боку, ЭЗ можа меркаваць, што вызваленьне праваабаронцы стала дэманстрацыяй эфэктыўнасьці санкцый, таго, што яны працуюць. Не ад дабрыні душэўнай Лукашэнка Бяляцкага вызваліў. Дык нашто тады рабіць сустрэчны «так», аслабляць санкцыі, а не чакаць, пакуль яны не спрацуюць напоўніцу?


— Я ня ведаю ўсіх дэталяў перамоваў паміж Беларусьсю і Польшчай і іншымі эўрапейскімі краінамі. Але мне здаецца, што калі рэакцыя будзе добрая, калі ўсе яго ўхваляць, то можна чакаць, што Лукашэнка вызваліць і астатніх палітвязьняў. Усе ўжо ведаюць, што выйсьце ёсьць. Я ня думаю, што Статкевіч падпіша прашэньне аб памілаваньні. Але можна вызваліць яго па амністыі. Мы чакалі, што вызваленьне адбудзецца напярэдадні чэмпіянату па хакеі.

У любым выпадку нейкая гульня паміж Беларусьсю і Эўразьвязам пачалася. Канкрэтную формулу пагадненьня мы, на жаль ці на шчасьце, ня ведаем, бо гэта пытаньне дыпляматычных перамоваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG