Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На адкрыцьці дачы-музэя Быкава не было сваякоў пісьменьніка


Міністар культуры Барыс Сьвятлоў (зьлева)
Міністар культуры Барыс Сьвятлоў (зьлева)
19 чэрвеня ў Ждановічах афіцыйна адкрылася дача-музэй Васіля Быкава.

На цырымоніі выступілі міністар культуры Барыс Сьвятлоў, старшыня афіцыйнага саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец і доктар філялягічных навук Міхась Тычына — паведамляе карэспандэнтка Радыё Свабода Іна Студзінская.

Мікалай Чаргінец падараваў новаадкрытаму музэю лісты Васіля Быкава, якія пісьменьнік пісаў яму падчас службы Чаргінца ў Аўганістане. З 50 лістоў, якія даслаў Быкаў, дзесяць перададзеныя музэю.

Дачу Васіля Быкава два гады таму перадала дзяржаве ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна. Яна наведвала дачу сёньня ў першай палове дня, да афіцыйнага адкрыцьця музэя.

За некалькі дзён да адкрыцьця музэя Радыё Свабода наведала дачу разам з Ірынай Міхайлаўнай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG