Калегія грамадзянскіх спраў Менскага гарадзкога суду не задаволіла скаргу скульптара Гэніка Лойкі на рашэньне суду Цэнтральнага раёну Менску.
Лойка абскарджваў дзеяньні Белінвэстбанку, які не дае яму магчымасьці карыстацца беларускай мовай пры заключэньні дамоваў і запаўненьні дакумэнтаў.
Калегія Менскага гарсуду не знайшла парушэньняў у дзеяньнях суду Цэнтральнага раёну.
11 красавіка судзьдзя Алена Сямак адхіліла пазоў Генадзя Лойкі супраць «Белінвэстбанку». Ад 2012-га Лойка дамагаецца ад банку магчымасьці абслугоўвацца па-беларуску. Банк адмаўляе яму ў гэтым, спасылаючыся на «тэхнічныя прычыны», а кіраўніцтва банку лічыць «немэтазгоднай» замену тэхнічнага забесьпячэньня з прычыны высокай затратнасьці, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Лойка заявіў Радыё Свабода, што на разгляд сваёй скаргі ня трапіў, бо «паведамленьне па пошце не прыйшло, на пошце няма паштароў — таму і ліст не прынесьлі».
«Каб я быў на тым судзе, вырак бы не зьмяніўся, але мне вельмі хацелася выступіць», — кажа Лойка і дзеліцца тэзамі сваёй прамовы, якая не адбылася:
«Я — грамадзянін, гаспадар гэтай краіны, ня маю магчымасьці законным чынам дамагчыся ад дзяржавы беларускай мовы. Мая мова знаходзіцца па-за законам. Канстытуцыя, якая дэкляруе мне вольнае карыстаньне беларускай мовай, парушаецца, бо мяне прымушаюць карыстацца расейскай мовай».
Грамадзкі актывіст таксама зьвяртае ўвагу на дзеяньні судзьдзі Алены Сямак:
«Судзьдзя знайшла ў заканадаўстве такія хады, каб можна было весьці паседжаньне не па-беларуску. Яна сказала, што ў заканадаўстве няма рэглямэнту, дзе і што абавязкова трэба рабіць па-беларуску, а дзе — па-расейску. Ёсьць прававыя магчымасьці гаварыць па-беларуску, але яна ня мае абавязку рабіць гэта. Яна мне паведаміла, што паводле 18-га артыкула закону пра звароты грамадзянаў на пісьмовы зварот па-беларуску вам абавязкова дадуць адказ па-беларуску. Але гэты пункт суд сам і парушыў, бо на мой пісьмовы зварот мне адказалі па-расейску».