Паводле Нікаліча, у выніку візыту беларускага кіраўніка эканамічнае супрацоўніцтва дзьвюх краінаў атрымае новае разьвіцьцё. Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію вядучым мэдыям Сэрбіі.
У сакавіку летась Томіслаў Нікаліч наведваў Беларусь з афіцыйным візытам. Тады ён тлумачыў, чаму Сэрбія далучылася да эўрапейскіх санкцый адносна Беларусі: «Калісьці Сэрбія падпісала пагадненьне, па якім заўсёды павінна далучацца да рашэньняў Эўрапейскага Зьвязу».
Сёньня ў інтэрвію RTS Нікаліч заявіў, што Сэрбія разьлічвае застацца ў фарватэры агульнаэўрапейскай палітыкі, не далучаючыся да санкцый Эўразьвязу супраць Расеі.
Ён назваў далучэньне Сэрбіі да санкцыяў супраць Расеі неймаверным нават з улікам таго, што ў якасьці кандыдата у сябры Эўрапейскага Зьвязу, Бялград імкнецца гарманізаваць сваю зьнешнюю палітыку з Эўразьвязам.