Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 18-й (+ВЭБКАМЭРА Ў СТУДЫІ)


На усходзе Ўкраіны працягваецца антытэрарыстычная апэрацыя. Журналісты ацэньваюць тылавое забесьпячэньне ўкраінскіх вайскоўцаў як жахлівае. У Данецкай вобласьці, непасрэдна каля раёну баявых дзеяньняў, знаходзіцца карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода Ляўко Стэк. Гутарка зь ім прагучыць у нашым эфіры.

>> СЛУХАЦЬ ЭФІР


Адмысловую інтрыгу сёлета мае віцебскі фэстываль культураў «Славянскі базар». Ці пагодзяцца ўкраінскія артысты, якія заўжды былі гасьцямі фэстывалю, выступаць на адной сцэне з расейскімі калегамі, якія актыўна падтрымалі ваенныя дзеяньні Расеі ў Крыме і ва Ўсходняй Украіне, высьвятляла наша карэспандэнтка.

У Менску арыштаваны рэктар Інстытуту культуры Беларусі Канстанцін Рамішэўскі. Яго падазраюць у спробе атрымаць хабар.

На месцы масавага зьнішчэньня людзей на тэрыторыі былога канцлягеру «Трасьцянец» пад Менскам заклалі памятную капсулу. Там маюць збудаваць мэмарыял у памяць ахвяраў нацызму.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio


ВЭБКАМЭРА Ў СТУДЫІ:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG