Былі зачытаныя віншаваньні зьезду: ад расейскай партыі «Парнас», Міжнароднага дэмакратычнага альянсу, Кансэрватыўнай партыі Нарвэгіі, Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу Нямеччыны, Інстытута Робэрта Шумана, прэзыдэнта Эўрапейскай народнай партыі Жозэфа Доўла ды шэрагу іншых.
Выступоўцы ў сваіх прамовах уздымалі актуальныя тэмы сёньняшняга дня. Так, расейскі палітык Уладзімер Рыжкоў падкрэсьліў, што далёка ня ўсе ў Расеі падтрымліваюць дзеяньні Крамля ў адносінах да Ўкраіны. І выказаў спадзяваньне, што Беларусь, гэтак жа, як і Ўкраіна, будзе рухацца да дэмакратычных каштоўнасьцяў. Гэтаксама ён заклікаў дэлегатаў зьезду не ісьці па шляху байкатаваньня выбараў усіх роўняў, паколькі, ягонымі словамі, беларускаму народу трэба даваць магчымасьць выбару альтэрнатывы існуючай уладзе.
У сваю чаргу, дэпутат літоўскага Сэйму Мангас Адменас адзначыў, што перамены прыходзяць хутчэй, чым здаецца. І выказаў упэўненасьць: неўзабаве мяжы паміж Беларусьсю і Літвой ня будзе, таму што двум свабодным краінам межы папросту не патрэбныя.