Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых ва Ўкраіне расейскіх журналістаў Lifenews вызвалілі


Перамовы па вызваленьні журналістаў Lifenews вяліся ў Кіеве некалькі дзён прадстаўнікамі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава і яны не афішавалася ў мэтах бясьпекі, паведамляецца на сайце Lifenews.

Журналістаў Алега Сідзякіна і Марата Сайченка вызвалілі 24 траўня і даставілі на самалёце ў Грозны. Як напісаў у сваім Instagram Кадыраў, яны «да раніцы адпачнуць у Грозным, а заўтра з імі ў Маскве змогуць сустрэцца родныя , блізкія і калегі».

«Апошнія некалькі дзён прадстаўнікі Рамзана Кадырава знаходзіліся ў Кіеве і вялі перамовы па вызваленьні здымачнай групы Lifenеws . Гэта нідзе не афішавалася ў мэтах бясьпекі журналістаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Самалёт быў прадстаўлены кіраўніком Чачні і амаль чатыры дні знаходзіўся ў Кіеве , гатовы вылецець кожную хвіліну. У суботу ў 23.40 борт з прадстаўнікамі Чачэнскай рэспублікі і журналістамі Lifenews вылецеў у Грозны.

Сідзякін і Сайчанка былі затрыманыя ў сярэдзіне траўня Нацыянальнай гвардыяй Украіны пад Краматорскам, дзе праходзяць баі кіеўскіх сілавікоў з мясцовымі апалчэнцамі . Украінскія улады абвінавацілі іх у садзейнічаньні тэрарызму на ўсходзе краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG