Забарону на рэалізацыю алькаголю ў розьнічнай гандлёвай сетцы Менску плянуецца ўвесьці 31 траўня і 12 чэрвеня з нагоды правядзеньня мерапрыемстваў, прысьвечаных заканчэньню навучальнага году. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Захад.
«31 траўня і 12 чэрвеня ў Менску пройдуць сьвяточныя мерапрыемствы, прысьвечаныя заканчэньню навучальнага году. У суботу, 31 траўня, мяркуецца ўрачыстая лінейка і забаўляльная праграма ва ўстановах адукацыі. У чацьвер, 12 чэрвеня, адбудзецца ўрачыстае ўручэньне выпускнікам школ дакумэнтаў аб адукацыі. У гэтыя дні будзе ўведзена забарона на рэалізацыю алькагольных напояў», — паведаміла начальнік аддзелу выхаваўчай і ідэалягічнай працы камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Ганна Рысявец.
Так званыя «дні цьвярозасьці» ў Менску традыцыйна абвяшчаюць з нагоды заканчэньня навучальнага году ва ўстановах сярэдняй адукацыі, а таксама ў рамках мерапрыемстваў, прысьвечаных здароваму ладу жыцьця. Апошнім разам падобную забарону гарадзкія ўлады прымеркавалі да Сусьветнага дня здароўя 7 красавіка 2014 году, калі з 00:00 да 24:00 у крамах сталіцы не прадавалі алькагольных, слабаалькагольных напояў і піва. У той жа час алькаголь заставаўся ў мэню рэстаранаў, кавярняў, бараў.