Песенны тэлеконкурс «Эўрабачаньне» штогод прыцягвае больш за мільён гледачоў. Але часам галоўнымі аказваюцца супярэчнасьці, а ня песьні.
«Эўрабачаньне»: песьні забываюцца, скандалы запамінаюцца

1
«Бурановские бабушки», якія прадстаўлялі Расею на «Эўрабачаньні» 2012 году, здаваліся свежым струменем конкурсу. Яны выйшлі на сцэну ва ўдмурцкіх нацыянальных касьцюмах і сьпявалі на роднай мове. А сёлета «Бурановские бабушки» апынуліся сярод расейскіх дзеячаў культуры, якія падпісаліся пад лістом у падтрымку палітыкі Крамля ў Крыме.

2
Aram Mp3, які прадстаўляў у конкурсе 2014 года Армэнію, раззлаваў аматараў «Эўрабачаньня», калі выступіў з абразьлівымі камэнтарамі на адрас прадстаўніка Аўстрыі, барадача ў жаночым вобразе са сцэнічным імем Канчыта Вурст (на фота). Пазьней Арам публічна папрасіў прабачэньня ў тэлевізійным эфіры.

3
Прадстаўнік Азэрбайджану Фарыд Мамадаў (справа) ў фінале конкурсу «Эўрабачаньне» 2013 году. Багаты на нафту Азэрбайджан апынуўся пад агнём крытыкі, калі Швэцыя, якая прымала конкурс, абвінаваціла краіну ў спробе падкупіць прадстаўнікоў журы зь некалькіх краін. Скандал вымусіў арганізатараў «Эўрабачаньня» перагледзець мэханізм галасаваньня журы, каб забясьпечыць яго большую празрыстасьць.

4
Выканаўцаў конкурсу «Эўрабачаньне» просяць устрымлівацца ад палітычных акцый падчас конкурсу. Ларын, прадстаўніца Швэцыі, якая перамагла на конкурсе ў Азэрбайджане, напярэдадні фіналу сустрэлася з мясцовымі актывістамі, а затым накіравалася ў Беларусь, каб сустрэцца зь сем'ямі палітвязьняў.

5
Азэрбайджанскія актывісты спрабавалі выкарыстаць «Эўрабачаньне», якое праходзіла ў Баку ў 2012 годзе, як магчымасьць прыцягнуць увагу да парушэньняў правоў чалавека ў краіне. На фота: работнікі сілавых структур у цывільным затрымліваюць дэманстрантаў ля дзяржаўнай тэлекампаніі ў дні правядзеньня конкурсу.

6
Азэрбайджан, як мяркуюць, выдаткаваў сотні мільёнаў даляраў на падрыхтоўку да «Эўрабачаньня», у прыватнасьці, на будаўніцтва канцэртнай залі Crystal Hall. Праваабаронцы з Human Rights Watch заяўляюць, што зь месца, дзе узведзеная заля, гвалтоўна было выселена да 20 тысяч чалавек, іх жытло зьнесенае.

7
У 2009 годзе канкурсантаў з Грузіі, поп-гурт Stefane & 3G, не дапусьцілі да выступленьняў, прызнаўшы палітычна матываванай іх песьню "We Don't Wanna Put In" («Мы ня хочам ўмяшаньня» - ці «Мы ня хочам Пуціна»). Конкурс праходзіў на наступны год пасьля таго, як Расея ў ходзе кароткай вайны акупавала сэпаратысцкія рэгіёны Грузіі.

8
Украінскі выканаўца ў жаночым вобразе Верка Сярдзючка раззлаваў у 2007 годзе расейцаў песьняй "Dancing Lasha Tumbai". Выканаўца сьцьвярджаў, што гэтыя незразумелыя словы ўзятыя з мангольскай мовы і азначаюць у перакладзе «ўзьбіваньне вяршкоў», але расейцы чулі там фразу "Russia Goodbye" - "Бывай, Расея».

9
У 2007 годзе прарасейскія сілы зладзілі забурэньні ў сталіцы Эстоніі Таліне - з-за пераносу помніка савецкаму салдату з тралейбуснага прыпынку ў горадзе на ваенны мэмарыял на могілках. А ўжо праз пару тыдняў Эстонія дала Расеі максымальныя 12 балаў падчас галасаваньня на «Эўрабачаньні».

10
Армэнія і Азэрбайджан - амаль пастаяннае выключэньне з правілаў «галасаваньня за суседзяў»: краіны практычна ніколі не галасуюць адна за адну. Выступ Андрэ, першага прадстаўніка Армэніі на «Эўрабачаньні» у 2006 годзе, выклікаў шквал крытыкі і пратэсты ў Азэрбайджане і Турцыі, бо ў відэароліку ён зьявіўся з выявай, якая нагадвае пра масавае вынішчэньне армян у Асманскай імпэрыі.

11
Украінскі гурт «Гринджоли» атрымаў вядомасьць дзякуючы сваёй песьні «Разом нас багато», якая стала неафіцыйным гімнам Аранжавай рэвалюцыі 2004 году. Гэтую ж песьню група выконвала на "Эўрабачаньні", калі Кіеў у 2005 годзе прымаў конкурс. Расея ў той год дала Ўкраіне толькі два балы, хоць сьпявачка Руслана, якая ўдзельнічала ў конкурсе годам раней, атрымала ад расейцаў ўсе 12.

12
Некаторыя краіны зьвяртаюцца да палітычных акцыяў у апошні момант, каб пазьбегнуць палітычных абмежаваньняў «Эўрабачаньня». Прадстаўнікі Нарвэгіі Wig Wam, выступаючы на конкурсе ў Кіеве ў 2005 годзе, разгарнулі аранжавы сьцяг на знак падтрымкі Ўкраіны.