Кіеў спрабуе забясьпечыць альтэрнатыўныя пастаўкі пасьля захопу Крыму Расеяй і наступнага кроку Газпрому, які падняў цэны на свой газ. Пагадненьне аб рэвэрсе газу пачне дзейнічаць з кастрычніка.
Сёньня ж выступаючы ў Кіеве, прэм’ер міністар Арсені Яцанюк заявіў, што ўкраінскі ўрад накіраваў расейскаму Газпрому перадарбітражны зыск, настойваючы на тым, што цана паводле кантракту на гэты год павінна быць 268 даляраў за тысячу кубамэтраў. У выпадку вяртаньня да гэтай цаны Ўкраіна гатовая заплаціць доўг за раней атрыманы газ, у іншым – пяройдзе да судовага пазову.