«Я вам усім адразу кажу – ужо цяпер рыхтуйцеся да таго, што пасьля чэмпіянату сьвету беларускі хакей чакае правал па ўсіх напрамках. Так, цяпер мы яшчэ напружваючыся, на маральна-валявых «сьвет» згуляем, але потым на зьмену сьвята прыйдуць суровыя будні.
Трэба здаць сабе справу ў тым, што ў нас цяпер і блізка няма ў краіне, і на падыходзе таксама няма, гульцоў узроўню Грабоўскага, братоў Касьціцыных, Угарава, Калюжнага. І не прадбачацца ў нас такія хакеісты. Ды што казаць – мы Італіі і Польшчы ўжо прайгралі. Дакладней, прымудрыліся прайграць. І ня трэба нам расказваць, які склад туды паехаў. Мы гэтыя каманды любым складам павінны здымаць, а вось як атрымалася. Вось такі ў нас цяпер узровень...»