Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Статкевіча падтрымала «Міжнародная амністыя»


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Мікалаю Статкевічу пішуць актывісты «Міжнароднай амністыі» з Эўропы. Пра гэта палітвязень паведаміў 18 красавіка падчас сустрэчы з адвакатам.

Жонка палітыка Марына Адамовіч апавяла падрабязнасьці карэспандэнту Свабоды:

«У яго збольшага ўсё па-старому, увесь час у адзіночцы. Казаў, што ідуць лісты ад „Міжнароднай амністыі“ — з Германіі, Францыі, Галяндыі. То бок нейкая міжнародная падтрымка адчуваецца. Працягвае сачыць за сытуацыяй ва Ўкраіне, хаця інфармацыі ў яго мала, і даходзяць да яго зьвесткі са спазьненьнем. У яго, праўда, ёсьць тэлевізар, але вядома, што па ім паказваюць па беларускіх ды расейскіх каналах».

Паводле зьвестак Марыны Адамовіч, напярэдадні Вялікадня Мікалай Стуткевіч сустракаўся са сьвятаром. Марына Адамовіч не выключае, што цягам велікоднага тыдня яе муж атрымае ад сьвятара пасхальны куліч: «Раней такія наведваньні ў іх практыкаваліся».

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю забурэньняў пасьля прэзыдэнцікх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Сваёй віны Мікалай Статкевіч не прызнаў. Апазыцыя і праваабаронцы ў Беларусі лічаць, што Статкевіча перасьледуюць за жорсткую крытыку на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога апазыцыянэр абвінаваціў у фальсыфікацыі вынікаў выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG