Палкоўніка Іваненку, намесьніка начальніка крымінальнай міліцыі па апэратыўнай працы, затрымалі супрацоўнікі КДБ на вуліцы. Яго вінавацяць у атрыманьні хабару ў памеры 4 тысяч даляраў ЗША.
Фармулёўка скупая і даволі стандартная: за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю.
Пракуратура распачала ў дачыненьні да Вячаслава Іваненкі крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 430 Крымінальнага кодэксу. А гэта ня проста хабар. Частка другая згаданага артыкула прадугледжвае ня толькі буйны памер хабару, але й паўторнае яго атрыманьне, незаконныя дзеяньні (бязьдзеяньні) альбо нават вымагальніцтва ці папярэднюю змову групы асобаў. І пакараньне ў гэтым выпадку таксама больш жорсткае — ад 5 да 10 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займацца пэўнай дзейнасьцю.
Дасьведчаны ў справах працы праваахоўных органаў гамяльчук лічыць: старшых міліцэйскіх афіцэраў такія жорсткія санкцыі не палохаюць з тае прычыны, што ў міліцэйскіх шыхтах ідзе дэградацыя:
«У органах міліцыі адбываецца дэпрафэсіяналізм і дэградацыя. Тыя людзі, які прыйшлі ў органы гадоў дваццаць таму і бачаць беспэрспэктыўнасьць службы, пачынаюць думаць пра сваё цёплае месца пасьля раньняга выхаду на пэнсію. А дзеля гэтага патрэбны нейкі „залаты запас“. І што палкоўнікі бяруць хабар — гэта найперш з-за адсутнасьці пэрспэктыў у жыцьці пасьля службы. Страшна выходзіць „на свабоду“. Як зэку з „зоны“, так і міліцыянту зь цёплага месца, дзе ён у атачэньні формы, зброі, дубінак, машын ды іншых атрыбутаў улады».
Да таго ж, як лічыць суразмоўца, у міліцэйскіх чыноў ёсьць прыклад для перайманьня:
«У гэтых палкоўнікаў ёсьць, канечне, добры прыклад — прадстаўнікі ўлады: кіраўнікі адміністрацыяў, мэры гарадоў і гэтак далей. Калі начальства бярэ, то чаму я не магу ўзяць? Я ж таксама хачу, у мяне, можа, яшчэ цяплейшае месьцейка, у мяне яшчэ большае прыкрыцьцё, тым больш калі я апэратыўны супрацоўнік, можна сказаць, сакрэтны супрацоўнік. Таму хабар — вялікая спакуса».
Да пераходу ў абласную ўправу міліцыі Вячаслаў Іваненка служыў у Чыгуначным райаддзеле міліцыі — адным з самых буйных у абласным цэнтры. У верасьні 2008 году ўказам прэзыдэнта яму было прысвоена званьне палкоўніка міліцыі.
Былы афіцэр міліцыі Ўладзімер зьвяртае ўвагу на тое, якім парадкам міліцыянтаў цяпер прасоўваюць па службовай лесьвіцы:
«Высокія пасады, званьні атрымліваюць часьцяком не за свае дзелавыя і маральныя якасьці, а хутчэй праз тое, як дагодзяць уладзе і вышэйшаму начальніку. А прыйшоўшы такім чынам на пасаду, ён, пэўна ж, думае, што калі ў яго ёсьць „дах“, то яму ўсё дазволена. Дзесьці каго адмазаў, каго прыкрыў, каго адпусьціў — процьма варыянтаў».
Гомельскаму крымінальнаму вышуку наагул не шанцуе на кадры. Былы начальнік крымінальнага вышуку Мікалай Лосеў, таксама палкоўнік, адначасова быў на службе і забесьпячэньні ў злачыннай банды Сяргея Марозава. Міліцэйскі палкоўнік браў удзел у вымаганьні грошай ад прадпрымальнікаў, забясьпечваў крымінальнікаў інфармацыяй, у тым ліку і наконт пошуку забітага імі ж міліцыянта. За гэта ў 2006 годзе суд пакараў Лосева 18 гадамі турэмнага зьняволеньня. Ягоны падначалены апэратыўны супрацоўнік Шляпін быў асуджаны на 11 гадоў.

Тыя людзі, які прыйшлі ў органы гадоў дваццаць таму і бачаць беспэрспэктыўнасьць службы, пачынаюць думаць пра сваё цёплае месца пасьля раньняга выхаду на пэнсію