Як распавесьці сваёй бабулі пра небясьпеку вясновых выпальваньняў травы проста і дасьціпна?
Для гэтых мэтаў установа «Цэнтар экалягічных рашэньняў» выпусьціла арыгінальныя экапаштоўкі «Бабуля, не палі траву!», якія нагадаюць, чаму спальваць сьмецьце і паліць траву можа быць небясьпечна.
Гэтыя паштоўкі можна ўзяць ў офісе арганізацыі, а таксама ў менскай галерэі «Ў», бізнес-клюбе «Imaguru», у сетцы кавярняў «CoffeBox», у кафэ «Лёндан» і «Стары Менск».
Таксама паштоўку можна лёгка даслаць родным і знаёмым праз інтэрнэт: дастаткова толькі запоўніць анкету, а Цэнтар экалягічных рашэньняў за вас дашле паштоўкі па пазначаных адрасах. Тут можна спампаваць паштоўкі.