Лісты Мікалая Статкевіча працытавала «Свабодзе» жонка палітвязьня Марына Адамовіч.
«Вельмі хвалюе сытуацыя ва Ўкраіне, палохае, што ўсё ідзе да вайны. Украіне будзе цяжка, але яны хоць мэтанакіравана працавалі на ўмацаваньне нацыі праз гісторыю і мову. А Беларусь, дзякуючы вядома каму, апошнія 20 гадоў у значнай ступені згубіла... Мэты Расеі выявіліся, і толькі „няўцямнай інтэграцыяй“ яна абмяжоўвацца не зьбіраецца. Наша дзяржава добра навучылася спраўляцца з праявамі ўнутранай незадаволенасьці, нават самымі нязначнымі, але перад пагрозай з усходу яна абсалютна бездапаможная. Дагуляліся ў халяву, стратэгі...»
Вось, гэта папярэдні ліст. І цяпер на тую ж тэму з апошняга ліста:
«Відавочна, што паварот украінцаў да Эўразьвязу ставіць крыж на плянах Крамля пабудаваць новы цэнтар сілы. Бо адной Расеі разам зь сярэднеазіяцкімі краінамі і Беларусьсю для гэтага не хапае. Таму вырашылі хоць кавалак ад Украіны адкусіць. Але што будзе з эканомікай Расеі і з самой Расеяй, калі Захад увядзе рэальныя эканамічныя санкцыі? Прыйдзецца пад Кітай тады класьціся?.. І які лёс цяпер чакае нашу краіну? „Беларускага балькону“ ў атачэньні НАТА? Колькі можна быць перадавым акопам, які столькі разоў ужо здавалі за апошнія 200 гадоў? Зноў улезьлі. Бракуе элемэнтарнага стратэгічнага прагназаваньня. Толькі б прыхапіць грошай пад чарговую кампанію, а там — хоць трава не расьці».
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч адбывае 6 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Статкевіч казаў у судзе, што заклікаў людзей на мітынг пратэсту супраць фальшаваньня выбараў. Трымаюць палітвязьня ў адзіночцы ў магілёўскай турме.