Частковая мабілізацыя, якую абвясьціла Вярхоўная Рада, датычыцца перш за ўсё тых, хто праходзіў службу ў войску, кажа в.а. старшыні фракцыі «Бацькаўшчына» Сяргей Собалеў.
Паводле яго, закон дазваляе ваенкаматам неадкладна прызываць ва Ўзброеныя сілы і Нацыянальную гвардыю адмыслоўцаў, якія праходзілі ваенную службу. «У асноўным, гэта высокатэхналягічныя прафэсіі, якія патрабуюць спэцыяльнай падрыхтоўкі», — сказаў ён.
Паводле сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі Андрэя Парубія, прадугледжаная мабілізацыя 20 тысяч чалавек у шэрагі Ўзброеных сіл і яшчэ 20 тысяч — у Нацыянальную гвардыю. 3,9 тысячы чалавек будзе мабілізавана ў памежныя войскі.
Сутнасьць закону, якім парлямэнт зацьвердзіў указ в.а. прэзыдэнта Турчынава аб частковай мабілізацыі, падсумаваў з трыбуны парлямэнту генэрал Кузьмук:
«Прызываем афіцэраў, ствараем афіцэрскія батальёны, укамплектоўваем імі Нацыянальную гвардыю, мяняем усіх, хто стаіць сёньня перад Вярхоўнай Радай, на Нацыянальную гвардыю, і баронім дзяржаву».
У чым сэнс Нацыянальнай гвардыі?
Ці праўда, што, ствараючы яе новая ўкраінская ўлада збольшага вырашае задачу больш жорсткага кантролю над Эврамайданам? Атрады самаабароны ўключаюць у сябе некалькі тысяч або некалькі дзясяткаў тысяч чалавек — і вось іх ставяць пад дзяржкантроль? — запыталася Радыё Свабода ў палітычнага экспэрта з Кіеву Ігара Жданава.
— Нацыянальная гвардыя ствараецца на базе ўнутраных войскаў, якія ўваходзілі ў склад МУС Украіны. Так, сапраўды, у Нацыянальную гвардыю інтэгруецца самаабарона Майдану. Такім чынам, ствараецца абсалютна новае фармаваньне з новымі функцыямі. Усім байцам атрадаў самаабароны прапануецца запісвацца ў Нацыянальную гвардыю, таму што цяпер зьнешняя пагроза зьяўляецца прыярытэтнай. Няма чаго цяпер рабіць на Майдане, хопіць хадзіць па ўсякіх офісах. Ёсьць выразна вызначаная функцыя: трэба абараняць радзіму.
— Наколькі баяздольнымі будуць гэтыя падразьдзяленьні?
— Яны зараз праходзяць навучаньне на палігонах Украіны, — распавёў Радыё Свабода кіеўскі палітычны экспэрт Ігар Жданаў.
Частковая мабілізацыя
Закон, які Рада прыняла 275 галасамі, аб’яўляе частковую мабілізацыю на тэрыторыі ўсёй Украіны, уключаючы Крым. Аднак на паўвостраве ў войска запрашаюць далучыцца ў добраахвотным парадку.
Мабілізацыя будзе доўжыцца 45 дзён.
Як патлумачыў в.а. міністра абароны Ігар Ценюх, частковая мабілізацыя — гэта адзін з элемэнтаў для прывядзеньня Ўзброеных сіл у поўную гатоўнасьць і дадатковай камплектацыі тых частак, якія адчуваюць недахоп рэсурсаў.
Грошы на абарону
Закон аб мабілізацыі ўступіць у сілу зь дня яго апублікаваньня, гэта значыць, хутчэй за ўсё, з аўторка, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Вайсковыя фармаваньні і апэратыўна-выратавальная служба грамадзянскай абароны будуць пераведзеныя на арганізацыю і штаты ваеннага часу. Апавясьціць прызыўнікоў і арганізаваць тэхніку на зборных пунктах і ў вайсковых частках даручылі мясцовым органам улады. Яны часова вылучаць для вайсковых патрэб будынкi, зямельныя ўчасткі, транспарт і іншыя сродкі.
Рада таксама дадаткова вылучыла на павышэньне абараназдольнасьці 6 882 000 000 грн.
Як паведаміў міністар фінансаў Аляксандар Шлапак, пераразьмеркаваньне бюджэту адбудзецца за кошт капітальных выдаткаў і чэмпіянату Эўрабаскета-2015 .
«Куды пойдуць гэтыя сродкі? У першую чаргу, амаль палова гэтай сумы — гэта набыцьцё ўзбраеньня і тэхнікі, рамонт тэхнікі, капітальны рамонт тэхнікі, набыцьцё спэцыяльнага аўтатранспарту і спэцыяльных аўтамабіляў», — распавёў дэпутатам парлямэнту Аляксандар Шлапак.
Грошы плянуюць таксама пусьціць на куплю паліва для вайсковай тэхнікі, правядзеньне вучэньняў, харчаваньне і экіпіроўку мабілізаваных.
Частковую мабілізацыю абвясьцілі ў сувязі з «з рэзкім ускладненьнем ўнутрыпалітычнай абстаноўкі, умяшаньнем Расеі ва ўнутраныя справы Ўкраіны, ростам сацыяльнай напружанасьці ў Крыме і Севастопалі.»