Міхаіл Дубянецкі (1927–1990) — беларускі кнігавыдавец, пісьменьнік, перакладчык, грамадзкі дзеяч. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1984).
У 1979–1986 гг. дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Ініцыятар стварэньня шматтамовых выданьняў нацыянальнай літаратуры і фальклёру, выпуску твораў беларускіх клясыкаў, замежнай перакладной літаратуры, маладых паэтаў і пісьменьнікаў.
Абараняў ад чыноўніцкага свавольства і цэнзуры лепшыя творы беларускіх пісьменьнікаў (Вячаслава Адамчыка, Уладзімера Караткевіча, Алеся Карпюка, Пімена Панчанкі, Івана Чыгрынава, Алеся Разанава).
У 1982 г. Дубянецкаму ўдалося дамагчыся завяршэньня выданьня чатырохтамовага збору твораў Васіля Быкава і ўключэньня ў яго раней забароненай ЦК КПСС аповесьці «Мёртвым не баліць».
Адзін з пачынальнікаў нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Беларусі ў 1980-х — пачатку 1990-х гг. Старшыня гісторыка-мэмарыяльнай камісіі Беларускага фонду культуры.
Сябра Грамадзкай рады гісторыка-асьветнага таварыства памяці ахвяр сталінізму «Мартыралёг Беларусі» і Аргкамітэту па стварэньні Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне».
Нататкі Дубянецкага, начытаныя літаратарам Сяргеем Законьнікавым, гучалі на хвалях Радыё Свабода ў 2002-м годзе ў праекце «Сучасныя мэмуары».
Усё Золата Свабоды – тут