Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто ў Расеі за анэксію Крыму і хто супраць?


Супрацьстаяньне ў Крыме выклікала вялікі раскол у мастацкай супольнасьці Расеі. Расейскія дзеячы культуры апублікавалі два адкрытыя лісты — адзін у падтрымку ўварваньня Расеі на Крымскі паўвостраў, другі — супраць гэтага ўварваньня, яго аўтары называюць дзеяньні сваёй краіны актам агрэсіі супраць Украіны.

У лісьце, разьмешчаным 11 сакавіка на вэб-сайце міністэрства культуры, яго падпісанты кажуць, што яны «ня могуць быць абыякавымі назіральнікамі з халоднымі сэрцамі» і «цьвёрда заяўляюць аб сваёй падтрымцы пазыцыі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі па Ўкраіне і Крыме».

Сьпіс уключае ў сябе мноства вядомых імёнаў, такіх як Валерый Гергіеў, дырэктар Марыінскага тэатру Санкт-Пецярбургу; піяніст Дзяніс Мацуеў; артыст балету Мікалай Цыскарыдзэ; рэжысэры Фёдар Бандарчук і Карэн Шахназараў, кіраўнік легендарнай студыі «Масфільм» і іншыя.

Тым часам, больш за 130 дзеячаў культуры ўжо паставілі свае подпісы на лісьце, напісаным у адказ на эмацыйны заклік украінскіх актораў да сваіх расейскіх калегаў.

Але пазьней на старонцы журналіста Мустафы Найема ў «Фэйсбуку» зьявіўся зварот тых славутых расейскіх актораў і дзеячоў культуры, які выступаюць супраць дзеяньняў Пуціна і ў падтрымку Ўкраіны. Яго падпісалі

Лія Ахеджакава

Алег Басілашвілі

Армэн Джыгарханян

Эльдар Разанаў

Юрый Шаўчук

Барыс Грабеншчыкоў

Сяргей Юрскі

Андрэй Макарэвіч

Валянцін Гафт

Андрэй Мягкоў

Міхаіл Жванецкі

Сяргей Гармаш

Марк Захараў

Алена Якаўлева

Галіна Волчак

Андрэй Канчалоўскі

Уладзімір Гасьцюхін

Фёдар Дабранраваў

Леанід Бранявы

Аляксандра Якаўлева

Аляксандр Балуев

Юрый Стаянаў

Станіслаў Садальскі

Аляксандр Разенбаум

Данііл Гранін

Марат Башараў

Сяргей Макавецкі

Дзмітры Харацьян

Міхаіл Какшэнаў

Эмануіл Вітарган

Леанід Кураўлёў

Натальля Фацеева

Барыс Акунін






Калектыўныя лісты — апошні аргумэнт Крамля? Такая тэма гутаркі Ўладзімера Кара-Мурзы з філёзафам Ігарам Чубайсам, аўтарам дасьледаваньня «Расейская ідэя», і Паўлам Пажыгайлам, членам Грамадзкай палаты, выканаўчым дырэктарам Усерасейскага харавога грамадзтва і прэзыдэнтам Фонду вывучэньня спадчыны Сталыпіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG