Заходнія часопісы, асьвятляючы ваеннае ўварваньне Расеі ў Крым, разьмясьцілі на сваіх вокладках здымкі Уладзіміра Пуціна. Расейскі прэзыдэнт паўстае ў вобразе падпальшчыка, мядзьведзя, дзе ён намаляваны у кашулі для псыхічна хворых, на іншых фатаграфіях прасочваецца пэўнае падабенства з генэральным сакратаром Кампартыі Савецкага Саюзу Леанідам Брэжневым. Расейскія выданьні ў асьвятленні ўкраінскіх падзеяў дэманструюць больш мяккі падыход.
Вокладкі часопісаў: Крымская вайна Пуціна
1
Польскі Newsweek: «Імпэрыя зла. Калі сьвет ня спыніць Пуціна зараз, неўзабаве можа быць занадта позна»
2
Брытанскі The Economist: «Украдзена Крамлём»
3
Польскае выданне Polityka: «Крымская вайна Пуціна. У чым заключаецца гульня Расеі? Што пагражае Польшчы?»
4
Нямецкі Der Spiegel: «Падпальшчык. Хто спыніць Пуціна?»
5
Нідэрляндзкі штотыднёвік Elsevier: «Ці ведае Пуцін аб межах (мяжы)?»
6
Брытанскі The Spectator: «Помста Расеі»
7
Чэскі Respekt: «Сьвет пасьля Пуціна»
8
«Аргументы і факты»: «Паўвостраў Крым. Паўднёвы ўсход Украіны дрэйфуе ў бок Расеі?»
9
«Новая Газета» перафразуе вядомы выраз, піша на першай паласе: «Маразм мацнеў і танкі нашы хуткія. Пад прыкрыцьцём украінскага крызісу, Масква гатовая прыняць рашэньні, якія ўдараць па простых грамадзянах »
10
«Рускі рэпарцёр» задае пытаньне: «Ці можна спыніць вайну?»
11
Ўкраінскі часопіс «Карэспандэнт»: «І Ленін такой дорогой. Поўдзень - Усход. Карэспандэнт высьветліў настроі ў рэгіёнах, якія не падтрымалі Майдан»