Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея нарошчвае ваенную прысутнасьць у Крыме — МЗС


Паводле Міністэрства абароны Ўкраіны і праваахоўных органаў, на тэрыторыі Крыму працягваецца нарошчваньне прысутнасьці вайсковага кантынгенту Расеі.

Як перадае УНІАН, пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў дырэктар Дэпартамэнта інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабыйнас.

Ён адзначыў, што назіраецца разгортваньне расейскімі войскамі сыстэм супрацьпаветранай абароны, у тым ліку за кошт зэнітна-ракетных дывізіёнаў Узброеных сіл Украіны, якія плянуецца ўзяць пад кантроль.

Таксама, адзначыў Перабыйнас, працы прадстаўнікоў АБСЭ і журналістаў перашкаджаюць расейскія вайскоўцы і так званыя падразьдзяленьні самаабароны, працягваецца блякаваньне ўзброенымі групамі частак і падразьдзяленьняў украінскіх Узброеных сіл, Дзяржаўнай памежнай службы, аб’ектаў ВМС Украіны і ўладкаваньня пазыцый фартыфікацыйнага характару.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG