Новы ўкраінскі прэм’ер-міністар Арсені Яцанюк заявіў пасьля вяртаньня з Брусэлю пра дамоўленасьць наконт увядзеньня бязьвізавага рэжыму паміж Эўразьвязам і Ўкраінай.
На прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве спадар Яцанюк сказаў, што ў Брусэлі падчас саміту кіраўнікі Эўразьвязу пацьвердзілі сваю прапанову аб увядзеньні бязьвізавага рэжыму з Украінай і актывізацыі адпаведнага пляну:
«Усё будзе залежаць ад таго, як хутка будзе гатовы ўрад Украіны выканаць гэты плян дзеяньняў», — зазначыў Яцанюк.