Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі як дзень салідарнасьці з Украінай


Дзень Волі - 2013
Дзень Волі - 2013

Адметнасьцю сёлетняга Дня Волі стане салідарнасьць удзельнікаў сьвяткаваньня з народам Украіны.

Пра гэта заявіла на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску сябра аргкамітэту па падрыхтоўцы сьвяткаваньня Дня Волі Марына Хоміч: «Ідэйную скіраванасьць нашага мерапрыемства можна сфармуляваць так — яно пройдзе пад эгідай салідарнасьці з Украінай».

Арганізатары сьвяткаваньня паведамілі журналістам, што 7 сакавіка яны перадалі ў сталічны гарвыканкам заяўку на правядзеньне акцыі. Збор яе ўдзельнікаў прызначаны на 25 сакавіка каля Акадэміі навук. Затым плянуецца шэсьце да плошчы Незалежнасьці, дзе пройдзе мітынг.

Заяўку на акцыю падалі прадстаўнікі руху «За свабоду», партыяў БНФ, АГП, БСДГ (Грамада), аргкамітэту ў справе стварэньня партыі БХД і Рады
беларускай інтэлігенцыі.

Лідэр партыі БНФ Аляксей Янукевіч сказаў, што, магчыма, у сьвяткаваньні Дня Волі будуць удзельнічаць вядомыя грамадзкія дзеячы з Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG