Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноччу нападаў на ўкраінскія вайсковыя часткі ў Крыме не было


У разьмешчаных у Крыме ўкраінскіх вайсковых частках ноч прайшла напружана, але нападаў, пра магчымасьць якіх папярэджвалі з розных крыніц, не адбылося.

Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

Самая трывожная сытуацыя захоўваецца побач са штабам ВМС Украіны ў Севастопалі. Там значна ўзрасла колькасьць прадстаўнікоў так званай «самаабароны Крыма» і расейскіх казакоў, а таксама узброеных людзей без апазнавальных знакаў.

Штаб берагавой абароны ў Сімфэропалі спрабуюць забарыкадаваць бэтоннымі блёкамі. Заблякаваныя і іншыя ўкраінскія ваенныя гарнізоны.

Такім чынам, Расея працягвае нарошчваць сваю ваенную прысутнасьць на паўвостраве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG