Гэтае пытаньне абмяркоўваюць: зь Менску — палітоляг Андрэй Фёдараў, з Кіева — журналіст, чалец Рады Майдану Віталь Портнікаў, з Масквы — дацэнт Маскоўскага інстытуту міжнародных зносінаў Кірыл Коктыш.
Дракахруст: Андрэй, на вашу думку для Лукашэнкі паўтараецца сытуацыя 2008 году?
Фёдараў: На першы погляд, здаецца, што так і ёсьць. Але насамрэч я лічу, што для беларускага кіраўніцтва сёньня сытуацыя больш небясьпечная. Па-першае, калі будзе сапраўды «гарачы» канфлікт, то наўрад ці Масква пагодзіцца на тое, каб Беларусь займала нэўтральную пазыцыю. Тут будуць заклікі да супольных дзеяньняў у межах АДКБ, у межах саюзнай дзяржавы. І тое, што афіцыйны Менск ня хоча ўступаць у гэту бойку, а хоча захаваць нэўтралітэт — відавочна. Але наўрад ці так атрымаецца. Па-другое, калі была грузінская вайна, то была адліга ў адносінах з Захадам і Беларусь атрымлівала нейкія крэдыты. Зараз эканоміка ў вельмі цяжкім стане, з Захадам адносіны сапсаваныя.
Дракахруст: Андрэй, але тады паляпшэньне адносінаў з Захадам і пачалося пасьля таго, як Лукашэнка заняў пасьля расейска-грузінскай вайны тую пазыцыю, якую ён заняў.
Фёдараў: Гэта так. Але залежнасьць ад Расеі ў той час была значна менш, чым зараз. Мы ведаем, што ідуць пэўныя перамовы пра тое, каб прыватызаваць нашы прадпрыемствы, ў Расеі зараз нашмат больш рычагоў, каб паўплываць на Беларусь. Таму я баюся, што ў гэтых абставінах беларускае кіраўніцтва не здолее супраціўляцца ціску Крамля і вымушанае будзе так ці інакш удзельнічаць у гэтай агрэсіі. Вось гэта мяне вельмі моцна бянтэжыць.
Дракахруст: Кірыл, а як вы ацэньваеце становішча Аляксандра Лукашэнкі ў гэтай сытуацыі? З аднаго боку тое, пра што казаў Андрэй — калі вайна, то ёсьць саюзьніцкія абавязкі, і Расея можа паспрабаваць прыцягнуць саюзьніка да супольных дзеяньняў. З другога боку, для Захаду, як і ў 2008 годзе, гэтая частка сьвету абмалёўваецца ў геапалітычныя колеры. І тут ужо важная ня столькі ўнутраная пабудова краін, якія прылягаюць да зоны канфлікту, а іх незалежнасьць і тэрытарыяльная цэласнасьць. Папросту кажучы, ці не пачнецца зараз новы тур нармалізацыі стасункаў паміж Менскам і Захадам?
Коктыш: Я мяркую, што гэты тур так ці інакш будзе. Зараз намаганьнямі Кіева Аляксандар Рыгоравіч стаў амаль што дэмакратам. На дэманстрацыях у Беларусі за шмат гадоў — ніводнага забітага і ніводнага скалечанага. А ў Кіеве мы бачым і чалавечыя ахвяры, і цяжкія наступствы.
Іншае, што зрабіў Кіеў — гэта тое, што Лукашэнка зараз можа дамовіцца з Эўразьвязам пра ўсё, і Масква дасьць усё, што будзе прасіць Беларусь.
Пагроза ёсьць, і яна, як сказаў Андрэй, ваенная. Калі будуць ваенныя дзеяньні, гэта не абміне Беларусь. Таксама могуць быць і гуманітарныя наступствы.
Дракахруст: Кірыл, а чаму ваеннае не абміне? У Расеі войскаў ня хопіць?
Коктыш: Я меў на ўвазе паток ўцекачоў, які імгненна хлыне ў суседнія краіны. Зараз ўсе цягнікі з Кіеву перагружаныя на ўсіх напрамках, квіток немагчыма купіць, як мне сказалі мае кіеўскія сябры. Гэта яшчэ не паток уцекачоў, але ў хуткім часе гэта можа ператварыцца ў такі паток. Калі заваруха пачнецца, то ўсім суседзям давядзецца плаціць за гэта. На вайне зарабляе бізнэс, усе астатнія — губляюць.
Дракахруст: Віталь, як вы ацэньваеце дылемы, рызыкі, шанцы Аляксандра Лукашэнкі ў гэтай сытуацыі пры той ягонай пазыцыі, якую сфармуляваў ён і ягоныя чыноўнікі? Я хачу прыгадаць, што ў мінулую нядзелю ён выступаў і сказаў, што ў Беларусі Майдана не будзе, мы гэта гарантуем, а, маўляў, што тычыцца ўкраінцаў — то ім відней. Потым былі заявы міністра Макея. Гэта істотна адрозьніваецца ад таго, што гаворыць Масква, і тым больш ад таго, што робіць Масква?
Портнікаў: Мы ўсе выдатна разумеем, што Аляксандру Лукашэнку неабходныя добрыя адносіны з Украінай, паколькі Ўкраіна зьяўляецца адзіным акном у іншы сьвет, зь якога ён сябе выкрасьліў, да якога пасьля ўсяго таго, што ён нарабіў за гады свайго кіраваньня, яму вельмі цяжка далучацца. А калі Украіна будзе мець асаблівыя адносіны з Эўразьвязам, то гэта яму выгадна ўдвая і ўтрая. У любым выпадку Аляксандру Лукашэнку не могуць падабаецца замах Расеі на дзяржаўны сувэрэнітэт любой краіны на постсавецкай прасторы. Ён выдатна памятае прапанову Пуціна 2002 году далучацца Беларусі да Расеі абласьцямі.
Лукашэнка — прэзыдэнт той самой краіны, якой прапаноўвалі самаліквідавацца. Ён гэтую краіну ўспрымае, як уласны маёнтак. Таму для яго любыя спробы Уладзімера Пуціна паставіць пад сумнеў сувэрэнітэт суседа — гэта напамін, што яго можа чакаць тая ж доля наступным разам. Напрыклад, на падставе паўстаньня супраць дыктатуры, якому прыйдуць на дапамогу пераможныя расейскія войскі ці людзі без апазнавальных знакаў на шынэлях. Чаму не? Калі заўтра гэта прыйдзе ў галаву Ўладзіміру Пуціну, то яго ўжо ніхто не спыніць. У выпадку зь Беларусьсю яго не спыніць ніхто. І Аляксандр Лукашэнка гэта выдатна разумее.
Дракахруст: Віталь, наконт ня спыніць ніхто: ці магчымае паўтарэньне сытуацыі геапалітычнага рэалізму, якую мы бачылі ў 2008 годзе, калі расейскія войскі ўвайшлі ў Грузію. Тады заходняя палітыка пачала прыплюшчваць вочы на асаблівасьці беларускай, казахскай, узбэцкай уладаў, гледзячы толькі на тое, што гэта сувэрэнныя дзяржавы, сувэрэнітэт якіх трэба бараніць. Зараз Лукашэнку варта чакаць гасьцей з Эўразьвязу?
Портнікаў: Вельмі цяжка сказаць, як будуць разьвівацца падзеі ў бліжэйшы час. Я лічу, што калі сытуацыя ў Крыме застыне, то ніякіх істотных зьменаў у адносінах Захаду да Беларусі ці да Ўзбэкістану не адбудзецца. Калі не застыне, то тады, натуральна, сьвет зьменіцца гэтак жа, як ён зьмяніўся ў Другую
сусьветную вайну. Тады саюзьнікі актыўна супрацоўнічалі з партугальскім рэжымам Салазара, які ня вельмі адрозьніваўся ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, але ён падтрымліваў антыгітлераўскую кааліцыю. І рэжым Франка, які захоўваў нэўтралітэт, не падабаўся саюзьнікам, але ўступіў у вайну на баку гітлераўскай Нямеччыны, што саюзьнікі таксама ацанілі.
Таму могуць быць розныя формы стасункаў Захаду з такога кшталту рэжымамі, стасункаў, грунтаваных на тым, што ўсяму цывілізаванаму сьвету ад расейскага рэжыму пагражае страшная небясьпека. Я ня ведаю, ці разумее гэта Ўладзімер Пуцін, таму што менавіта ён павінен зьнізіць градус такога стаўленьня да сябе, каб яго не ўспрымалі, як Адольфа Гітлера. Трэба прызнаць, што калі Гітлер пачынаў супрацьстаяньне з усім цывілізаваным сьветам, у яго былі куды больш сур’ёзныя рэсурсы, чым тыя, якія мае Пуцін. У руках Пуціна няма нічога акрамя энэргарэсурсаў. Варта толькі спыніць пастаўкі гэтых энэрганосьбітаў, як праз пару месяцаў ніякага расейскага рэжыму і Ўладзімера Пуціна на гэтым сьвеце ня будзе. Я ня ведаю, чаму гэтага не разумеюць у Расеі.

У руках Пуціна няма нічога акрамя энэргарэсурсаў. Варта толькі спыніць пастаўкі гэтых энэрганосьбітаў, як праз пару месяцаў ніякага расейскага рэжыму і Ўладзімера Пуціна на гэтым сьвеце ня будзе