Адной з крыніц фінансаваньня эканамічных рэформаў ва Ўкраіне могуць стаць грошы з замежных рахункаў Віктара Януковіча і яго атачэньня.
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі ў эфіры Польскага радыё.
Ён пацьвердзіў, што Польшча лічыць Януковіча ўжо былым прэзыдэнтам. «Так, Польшча прызнае краіну, а ня ўрады. Януковіч зрабіў нешта нечуванае», — сказаў Сікорскі.
Ён выказаў зьдзіўленьне паводзінамі Януковіча які, зьбег з Кіеву фактычна адразу пасьля падпісаньня антыкрызіснага пагадненьня.
Камэнтуючы эканамічную сытуацыю ва Ўкраіне, Сікорскі падкрэсьліў неабходнасьць барацьбы з карупцыяй і рэформаў у краіне.
На яго думку, адной з крыніц падтрымкі рэформаў ва Ўкраіне павінны быць рэсурсы па замарожваньні рахункаў і актываў Януковіча і яго атачэньня за межамі Украіны.
«Гэта велізарная адказнасьць некаторых краінаў Эўрапейскага Зьвязу, якія мы пераконваем на працягу многіх тыдняў, каб зрабіць штосьці з гэтымі грашыма, якія, мы ўсе ведаем, захоўваюцца на заходніх рахунках», — заявіў кіраўнік Польскага МЗС.