00:51
23.2.2014
Бел-чырвона-белы сьцяг на захопленым БТР у Кіеве #євромайдан http://t.co/cjZpqi5eIw
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
00:59
23.2.2014
Памежнікі ня выпусьцілі Януковіча з Украіны
Дзяржаўная памежная служба паведаміла ў суботу ўвечары, што не дазволіла вылецець з Данецка за мяжу былому прэзыдэнту Віктару Януковічу і былому міністру ўнутраных справаў Віталю Захарчанку.Як паведаміў памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Сяргей Астахаў агенцтву «Інтэрфакс-Украіна», у гэты дзень на аэрадроме Данецка спрабаваў вылецець за мяжу чартэрны авіярэйс без належнага памежнага афармленьня. Паводле зьвестак памежнікаў, у ім быў Януковіч.
Чытаць далей...
01:13
23.2.2014
Маскоўскі патрыярхат спрабаваў вывезці з Кіева праваслаўныя святыні. Аўтобус з рэчамі быў спынены байцамі самаабароны. #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
01:51
23.2.2014
Вадалазы ля рэзыдэнцыі Януковіча знайшлі цэлы арсэнал
Вадалазы ныралі ў пошуках дакумэнтаў, а знайшлі арсэнал боепрыпасаў. Пра гэта ў сваім Facebook напісаў журналіст Мустафа Наем.
02:07
23.2.2014
Ва Ўкраіне падаюць Леніны
Толькі за апошнія два дні разбурана больш за 25 помнікаў бальшавіцкаму правадыру ў розных кутках краіны.У прыватнасьці, помнікі разбураныя ў некаторых населеных пунктах у Хмяльніцкай, Валынскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Віньніцкай, Жытомірскай абласьцях. Таксама павалены пастамэнты ў Днепрапятроўску, Херсоне, Мікалаеве, Палтаве.
Больш за ўсё дасталося Леніну ў Хмяльніцкай вобласьці, дзе, паводле дадзеных аддзелу па сувязях з грамадзкасцю міліцыі за пэрыяд з 20 па 22 лютага скінута 11 помнікаў.