Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастанова Рады: Януковіч — не прэзыдэнт. Януковіч: Гэта пераварот. Цімашэнка — на волі

абноўлена

Украіна мяняецца на вачах. Прызначаныя выбары прэзыдэнта, кіяўляне сьпяшаюцца на экскурсію ў палацы Януковіча, сэпаратысты Добін і Кернес уцяклі ў Расею. Помнікі Леніну валяць паўсюль.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

14:07 22.2.2014

Добкін ня хоча расколу Ўкраіны


У Харкаве пачаўся зьезд дэпутатаў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Украіны і Крыму.

Як перадае УНІАН, Віктара Януковіча на ім няма.

У зале Палаца спорту разьмясьціліся некалькі тысяч дэлегатаў зьезда, у прыватнасьці, дэпутаты Вярхоўнай Рады, кіраўніцтва абласных адміністрацыі і абласных рад Данецкай, Луганскай, Днепрапятроўскай абласьцей. Прысутнічаюць і дэпутаты Дзярждумы Расіі, губэрнатары некалькіх расейскіх абласьцей, таксама генконсул Расеі ў Харкаве Сяргей Сямёнаў.

Старшыня Харкаўскай абласной адміністрацыі Міхаіл Добкін, адкрываючы зьезд, сказаў, што прысутнічае каля 3,5 тысячы дэпутатаў з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Украіны. Добкін падкрэсьліў, што зьезд не зьяўляецца сэпаратысцкім:

«Мы не зьбіраемся расколваць краіну, мы зьбіраемся яе захаваць».
14:04 22.2.2014

МУС Украіны перайшло на бок паўстанцаў


Асабісты склад МУС перайшоў на бок народу. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.
13:41 22.2.2014

Новым старшынём Вярхоўнай Рады абраны Турчынаў


За Аляксандра Турчынава прагаласавала 288 дэпутатаў.
13:32 22.2.2014
На пасаду старшыні ўнесеныя кандыдатуры Пятра Парашэнкі і Аляксандра Турчынава. Парашаэнка зьняў сваю кандыдатуру на карысьць Турчынава.
13:31 22.2.2014

Вярхоўная Рада адхіліла Ўладзімера Рыбака з пасады сьпікера. За гэтая рашэньне прагаласавала 326 дэпутатаў

13:24 22.2.2014

У Харкаве сабраўся зьезд прарасейскага «Украінскага фронту»

У Харкаве пачынаецца зьезд дэпутатаў усіх узроўняў паўднёва-ўсходніх абласьцей Украіны, Крыма і Сэвастопаля. Яго адкрылі кіраўнікі харкаўскай абласной і гарадзкой адміністрацый Міхаіл Добкін і Генадзь Кернэс.

У горад масава прывезьлі шахтароз, зьезд ахоўваюць беркутаўцы з аўтаматамі, паведамляе тэлеканал «Україна».

Паралельна ў Харкаве праходзіць Эўрамайдан прыхільнікаў эўраінтэграцыі, якія хочуць пікетаваць зьезд каб не дапусьціць сэпаратысцкіх заклікаў.

Віктара Януковіча на зьезьдзе няма. Але вядома, што ён цяпер знаходзіцца ў Харкаве.
13:19 22.2.2014

Кіяне масава едуць у Межыгор’е, каб паглядзець на пакінутую рэзыдэнцыю Януковіча

«Пры выезьдзе з Кіева вялізны затор! Усе хочуць трапіць у Межыгор’е!» — напісаў у Фэйсбуку прадстаўнік «Свабоды» Аляксандр Аранец.

Людзі хочуць паглядзець, як жыў прэзыдэнт, але ахова іх пакуль не прапускае, абяцаючы, што ўсе жадаючыя змогуць паглядзець на рэзыдэнцыю пазьней. Цяпер прапускаюць толькі журналістаў, паведамляе Espreso.tv
12:55 22.2.2014

Сьпікерам Рады могуць абраць Парашэнку

Кіраўніком Вярхоўнай Рады прапануюць абраць Пятра Парашэнку, — паведамляе УНН праект пастановы ўжо зарэгістраваны ў Радзе.

Парашэнка — буйны бізнэсовец, адзін з лідэраў Аранжавай рэвалюцыі, былы міністра замежных спраў.

У выніку імпічмэнта прэзыдэнта, старшыня Рады будзе выконваць ягоныя паўнамоцтвы.
12:51 22.2.2014

Януковіч знаходзіцца ў Харкаве

Віктар Януковіч цяпер знаходзіцца ў Харкаве, дзе плянуе сёньня «пагутарыць з выбаршчыкамі»
12:37 22.2.2014

Ці прытуліць Лукашэнка Януковіча?

Палітоляг Аляксандр Класкоўскі лічыць, што беларускія ўлады цалкам могуць прадаставіць прытулак прадстаўнікам рэжыму Віктара Януковіча, таму што, як паказвае досьвед, шмат хто з дыктатараў атрымлівалі публічную падтрымку з боку беларускага кіраўніка.
12:07 22.2.2014

Класкоўскі: Беларуская прапаганда будзе палохаць сытуацыяй ва Ўкраіне


Палітоляг Аляксандр Класкоўскі лічыць, што напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году беларуская прапаганда будзе выкарыстоўваць падзеі на Ўкраіне з мэтай запалохваньня людзей забурэньнямі і праліцьцём крыві ў выніку народнага паўстаньня.
11:43 22.2.2014

Ленінапад ва Ўкраіне



Глядзець «Ленінапад» ва Ўкраіне на вялікай мапе
11:41 22.2.2014

Януковіч пакінуў Украіну — дэпутат Ляшко


Дэпутат Алег Ляшко заявіў, што Віктар Януковіч не падпісаў закон аб вяртаньні Канстытуцыі 2004 года, пакінуў краіну, адхіліўся ад выкананьня абавязкаў, што зьяўляецца падставай для імпічмэнту.
11:38 22.2.2014

Клічко: патрэбныя датэрміновыя выбары


Лідэр партыі «Ўдар» Віталь Клічко заявіў на сэсіі Вярхоўнай Рады: «Януковіч сам адсунуў сябе ад выкананьня абавязкаў, ён пакінуў Кіеў, толькі адзін выхад з сытуацыі — адстаўка Януковіча і датэрміновыя выбары, не пазьней за 25 траўня».

Ён заклікаў грамадзянаў Украіны зьберагаць спакой.
11:30 22.2.2014

Чавусаў: «Трэба адказаць, ці беларускай апазыцыя прапануе ўкраінскі сцэнар»

Палітоляг Юры Чавусаў лічыць, што пакуль яшчэ вельмі рана рабіць канчатковыя высновы што да падзеяў ва Ўкраіне і магчымай адстаўкі прэзыдэнта Віктара Януковіча
11:26 22.2.2014
Ігар Калетнік, віцэ-сьпікер Вярхоўнай рады з Куністычнай партыі Ўкраіны таксама падаў у адстаўку, — паведаміў віцэ-сьпікер Кашулінскі.
11:24 22.2.2014

Дзе Януковіч, невядома — Турчынаў

Алег Цягнібок заклікаў Раду выбраць новага сьпікера, прызначыць кіраўнікоў Генэральнай пракуратуры, Службы бясьпекі Ўкраіны, МУС, правесьці датэрміновыя выбары прэзыдэнта на канец траўня.

Большасьць вынакальнікаў абавязкаоў міністраў разьбегліся, Януковіч знаходзіцца невядома дзе. Адзіны органам застаецца Вярхоўная Рада, заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчыны» Аляксандар Тручынаў.

Ён заклікаў сёньня ж абраць новага сьпікера Рады і новага выканаўца абавязкаў прэм’ера.
11:21 22.2.2014

Януковіч зьехаў зь Межыгор’я


Журналістаў 5 каналу пусьцілі ў рэзыдэнцыю Януковіча Межыгор’е.
11:13 22.2.2014

Пачалася сэсія Вярхоўнай Рады. Сьпікер Уладзімер Рыбак падаў заяву пра адстаўку.

10:57 22.2.2014
У эфіры праграмы «Тычыцца кожнага» на телеканале «Інтер» журналістка Лідзія Панькоў замест рамантычнай гісторыі каханьня зь беркутаўцам распавяла пра нянавісьць да ўкраінскай улады.

«Вы, напэўна, хочаце пачуць ад мяне гісторыю пра тое, як я голымі рукамі стрымлівала цэлы атрад „Беркута“? І як адзін зь беркутаўцаў закахаўся ў мяне? Але я раскажу вам трохі іншую гісторыю. Пра гэта, як я голымі рукамі разьцягвала пазаўчора трупы людзей. І пра гэта, як загінула два маіх сябра. Я прыйшла на праграму толькі таму, што гэта — просты эфір. Каб сказаць усім, як я ненавіджу Захарчанку, Клюева, Януковіча, Лукаша і іншых. І як я ўзьненавідзела беркутаўцаў. І ўсіх разам зь ім, хто выконваў злачынныя загады ўлады».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG