Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч знаходзіцца ў Харкаве


Віктар Януковіч цяпер знаходзіцца ў Харкаве, дзе плянуе сёньня «пагутарыць з выбаршчыкамі»

Пра гэта агенцтву УНН заявіла дарадца Януковіча Ганна Герман.

«Прэзыдэнт Украіны знаходзіцца ў Харкаве. Ён вылецеў туды ўвечары. Сёньня ён сустрэнецца з выбаршчыкамі, а таксама выступіць па Харкаўскім тэлебачаньні. Прэзыдэнт ня будзе ўдзельнічаць у зьезьдзе, які арганізуецца ў Харкаве », — паведаміла Герман.

Таксама Герман распавяла, што разам з Януковічам ў Харкаве знаходзіцца кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Клюеў.

Неўзабаве ў Харкаве пачнецца зьезд дэпутатаў усіх узроўняў паўднёва-ўсходніх абласьцей Украіны, Крыма і Сэвастопаля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG