Вечарына была арганізаваная таварыствам Беларуска-польскай дружбы. Старшыня таварыства Анатоль Бутэвіч ва ўступным слове адзначыў, што многія ўраджэнцы беларускіх земляў зазначыліся за мяжой у розных галінах навукі, палітыкі, мастацтва. І Чэслаў Немэн, народжаны ў Старых Васілішках цяперашняга Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці як Чэслаў Выджыцкі, – не выключэньне.
Перад прысутнымі слова трымалі дырэктар клюбу-музэю Чэслава Немна ў Старых Васілішках Уладзімер Сянюта, які згадаў, што музычныя здольнасьці Немна былі закладзеныя яшчэ ў паваенныя гады, калі ў невялікай вёсцы меўся ўласны духавы аркестар. Мастацтвазнавец Яўген Шунэйка, які наладзіў імправізаваную выставу твораў мастакоў, прысьвечаную Чэславу Немну, нагадаў пра ўсебаковы талент земляка, які ў апошнія гады жыцьця сам ствараў на кампутары дызайн вокладак уласных альбомаў. Слова брала і суаўтарка сцэнару фільма, прысьвечанага Немну, Вера Савіна, якая прызналася, што здымкі фільма пачаліся з таго моманту, як давялося зьбіваць замок з занядбанага роднага дому радзіны Выджыцкіх, дзе перад гэтым мясьцілася вясковая крама.
У музычнай частцы вечарыны ўзялі ўдзел дуэт «Witam» з Палаца культуры МТЗ, а таксама зводны хор выхаванцаў каледжу мастацтваў імя Ахрэмчыка.
15 лютага а 17.30 у Палацы мастацтваў у Менску ў рамках фэсту «Ахвярам мастацтва – Дах-XXII» будзе паказаны шэраг творчых праектаў, прысьвечаных памяці Чэслава Немна. Уваход вольны.