Асноўныя падзеі зімовай Алімпіяды 2014 году, 3-й дзень, 10 лютага, былі разыграныя яшчэ чатыры камплекты мэдалёў.
Сочы-2014. Дзень трэці

1
Украінцы Аляксандар Абалончык і Раман Захаркіў падчас трэніроўкі на мужчынскіх двухмесных санках

3
Гульцы хакейнай зборнай Расеі пазіруюць для агульнай фатаграфіі падчас трэніроўкі.

4
Жанчына прадае паветраныя шары перад партрэтам Леніна ў Сочы

5
Расеец Віктар Ан вядзе сваіх калег з Кітая, Ізраіля і Паўднёвай Карэі ў гонцы на 1500 мэтраў у шорт-трэку. Ан заваяваў бронзу.

6
Галяндзец Майкл Малдэр пасьля таго, як здабыў золата ў забегу на каньках на 500 мэтраў

7
Казахскі фрыстайліст Павал Калмакоў

8
Трэцяе месца Джулія Манкуза з ЗША сьвяткуе на подыюме пасьля альпійскай лыжнай супэр-камбінацыі

9
Біятляністы чэх Андрэй Маравец і швэд Фрэдрык Ліндстром (справа).

10
Пераможца Мартэн Фуркад з Францыі (справа) пасьля апошняй стральбы падчас біятлённай 12,5-кілямэтровай гонкі перасьледу

11
Залатая мэдалістка Анастасія Кузьміна з каманды Славакіі ўсьміхаецца і трымае мэдаль падчас цырымоніі ўзнагароджаньня за перамогу ў 7,5-кілямэтровым біятлённым спрынце сярод жанчын