У нядзелю на Алімпіядзе ў Сочы былі разыграныя восем камплектаў узнагародаў.
Сочы-2014. Дзень другі

2
Трэніроўка нарвэжца Томаса Улсруда - шматразовага чэмпіёна сьвету і Эўропы па кёрлінгу

3
Амэрыканка Джэймі Андэрсан заваявала золата ў слоупстайле

4
Жаночая хакейная зборная Швэцыі сьвяткуе перамогу над камандай Японіі

5
Нарвэскі горналыжнік Аксэль Лунд Сьвіндаль

6
Пераможца ў хуткасным спуску - аўстрыец Матыяс Маер

7
Нарвежац Марцін Ёнсруд узначальвае гонку скіятляністаў. Зборная Расеі падала пратэст на яго дзеяньні, лічачы, што Ёнсруд (які заняў у выніку трэцяе месца) на фінішы падрэзаў расіяніна Максіма Вылегжаніна. Пратэст быў адхілены.

9
Пераможца спаборніцтваў у скіятлёне, швайцарэц Дарыё Калёнья

10
Канькабежны спорт, пераможца на дыстанцыі 3000 мэтраў Ірэна Вюст зь Нідэрляндаў