Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здымачную групу Белсату зьбілі ў Чаркасах


Кіеў
Кіеў

Здымачную групу «Белсату» журналіста Юрася Высоцкага і апэратара Сяргея Марчыка «Беркут» зьбіў у Чаркасах. У журналістаў забралі тэхніку і дакумэнты. Юрась Высоцкі знаходзіцца ў пастарунку міліцыі, Сяргей Марчык з траўмаю ў шпіталі.

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку апэратар Аляксандар Баразенка

Сёньня ў Чаркасах кіеўскія аўтамайданаўцы, якія прыехалі каля паўночы, штурмавалі аблдзяржадміністрацыю. Відавочца штурму распавёў Радыё Свабода, што спачатку на плошчу пад’ехалі каля 30 аўтамабіляў аўтамайданаўцаў. Акрамя іх, у абласную адміністрацыю прыйшлі і чаркасцы — усяго каля сотні чалавек. Пяцёра зь іх, кажа відавочца, пачалі штурм: яны кідалі «кактэйлі Молатава» ў будынак і білі вокны.

«У гэты час прыбеглі байцы ўнутраных войскаў. Людзі пабеглі, а байцы сталі іх затрымліваць. Людзей вельмі моцна білі дубінкамі. Білі моцна і па машынах, у якія садзіліся людзі. Байцы прабеглі па ўсім раёне і дабівалі і затрымлівалі людзей», — кажа сьведка.

Ён таксама паведамляе, што ў горадзе цітушкі б’юць машыны на вачах у міліцыі. Па яго падліках, дванаццаць цітушак разьбілі пяць аўтамабіляў на плошчы. Відавочца кажа, што яны перасоўваюцца групамі па шэсьць-сем чалавек.

Акрамя гэтага, зьбілі журналістаў розных украінскіх мэдыяў.

«Правы Сэктар» ужо распаўсюдзіў заяву, што «ня ўдзельнічаў у так званым штурме адміністрацыі і нікога не заклікаў да такіх дзеяньняў». Цяпер пішуць яны, ім невядома, хто менавіта штурмаваў аблдзяржадміністрацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG